BE RU EN
rss facebook twitter

Мінабароны забараніла салдатам карыстацца мабільнікамі на службе

17.01.2014
Мінабароны забараніла салдатам карыстацца мабільнікамі на службе
Карыстацца асабістымі мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі вайскоўцам падчас выканання службовых абавязкаў строга забараняецца, паведаміла газета Мінабароны Беларусі «Во славу Родины».

«Выкарыстоўваць асабістыя сродкі сувязі вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, рэзэрвісты, курсанты ваенных навучальных устаноў і вайсковаабавязаныя, прызваныя на зборы, могуць толькі ў час, вызначаны для асабістых патрэбаў, у выхадны дзень, пры накіраваньні да месца службы, лячэння і назад, знаходжанні па-за вайсковай часткай і на адпачынку, а таксама ў звальненні або водпуску».

Знаходзіцца з тэлефонам на аб’ектах інфарматызацыі салдатам строга забараняецца. У гэтым выпадку тэлефон ён здаецца на часовае захоўванне і знаходзіцца ў спецыяльна абсталяваным месцы, пра што робіцца адпаведны запіс у кнізе прыёму сродкаў сувязі.

Тлумачэнні зьявіліся ў сувязі з тым, што на пачатку года спэцназавец самавольна пакінуў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы з-за таго, што яму забаранілі карыстацца планшэтам падчас знаходжання ў варце.

Пра тое, як на справе выконваюцца інструкцыі Мінабароны пра мабільныя тэлефоны, Радыё Свабода распавёў адзін з былых вайскоўцаў Павал:

«Я служыў у войску ў 2010-2011 гадах. Тэлефонамі карысталіся ў нас усе. І малодшыя і старэйшыя прызывы. Праўда, дазвол быў не афіцыйны, але кіраўніцтва часткі збольшага на наяўнасць тэлефонаў заплюшчвала вочы. Часам былі загады, пасля нейкіх „залётаў“ канфіскаваць ва ўсіх тэлефоны і выдаваць толькі па выходным. Але звычайна такія загады трымаліся цягам тыдня, а потым усім зноў вярталі тэлефоны. Таму ўсе салдаты звычайна вечарамі ці начамі пад коўдраю пасля адбою і музыку з тэлефонаў у навушніках слухалі, і сядзелі ў сацсетках, і размаўлялі.

Ведаю, што тады напрыклад у войску МУС, у адрозненні ад Мінабароны было ўсё больш строга. Там за тэлефон нават на гаўпвахту саджалі. Але у лістападзе мой брат вярнуўся з войска, служыў у войску МУС, то казаў што і там цяпер у вольны час дазваляюць карыстацца тэлефонам і мець яго».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео