BE RU EN
rss facebook twitter

Планы на 2014 год і сёняшнія праблемы абмеркавалі ў Асамблеі НДА

15.01.2014
Планы на 2014 год і сёняшнія праблемы абмеркавалі ў Асамблеі НДА
Фота belngo.info
Рабочая група даручыла Выканаўчаму бюро правесьці перагляд статусу некаторых лякальных арганізацыйных структураў і філіяў, якія зьяўляюцца сябрамі Асамблеі, але ўжо спынілі сваю дзейнасьць.

14 студзеня ў Менску адбылося паседжаньне Рабочай групы Асамблеі НДА. Адзінагалосным рашэньнем у склад асацыяцыі былі прынятыя тры новыя арганізацыі ды ініцыятывы. Такім чынам зараз Асамблея аб’ядноўвае больш за 300 НДА.

Будаўніцтва беларускай АЭС: апошнія падзеі й рэакцыя грамадзянскай супольнасьці

Другі пункт парадку дня закрануў апошнія падзеі вакол будаўніцтва беларускай АЭС і рэакцыю грамадзянскай супольнасьці. Шырокую дыскусію выклікала абмеркаваньне магчымых супольных дзеяньняў усяго трэцяга сэктару ў гэтай сфэры.

Сябры Рабочай групы Тацьцяна Новікава й Мікалай Уласевіч (удзельнікі агульнанацыянальнай Беларускай антыядзернай кампаніі) адзначылі, што ўзьвядзеньне станцыі адбываецца непразрыста, без грамадзкага кантролю й з парушэньнем нормаў айчынага й міжнароднага заканадаўства. Таму неабходна прыцягнуць шырокую ўвагу да гэтай праблемы, выкарыстоўваючы інфармацыйныя рэсурсы трэцяга сэктару й сябраў Асамблеі.

Нагадаем, на VII Кангрэсе Асамблеі НДА была прынятая Заява па сытуацыі вакол будаўніцтва беларускай АЭС з патрабаваньнем неадкладнага спыненьня ўсіх работ і рашэньняў, зьвязаных з праектам па будаўніцтве Астравецкай АЭС.

Старшыня Рабочай групы Сяргей Мацкевіч паведаміў, што бліжэйшым часам дыскусія будзе працягнутая з зацікаўленымі сябрамі НДА, экспэртамі ды праваабаронцамі для выпрацоўваньня канкрэтных крокаў.

Чэмпіянат сьвету па хакеі 2014 у Менску: працяг дыскусіі

У часе паседжаньня Рабочай групы працягнулася дыскусія з нагоды правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску. Сябры кіроўнага органу Асамблеі адзначылі, што неабходна працягваць казаць пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на міжнароднай арэне, у зьвязку з хакейным турнірам і інфармаваць замежных партнэраў, СМІ, палітыкаў ды аматараў хакея, якія плянуюць прыехаць у нашу краіну.

Адным з магчымых крокаў у гэтым кірунку можа стаць адмысловы зварот з заклікам да замежных спартовых дэлегацыяў байкатаваць чэмпіянат у Менску пакуль не будуць вызваленыя палітвязьні.

Бліжэйшыя пляны дзейнасьці і магчымасьці

Сябры Рабочай групы былі праінфармаваныя пра магчымасьць правядзеньня тэматычных круглых сталоў у межах Асамблеі ў 2014 годзе, а таксама пра ўдзел у дасьледваньні грамадзкага сэктару Беларусі, цягам якога будуць апытаныя больш як 200 няўрадавых арганізацыяў.

Юрыст Выканаўчага бюро Юрый Чавусаў паведаміў, што ў 2014 годзе будуць працягнутыя юрыдычныя кансультацыі й дапамога па рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў.

Ён таксама распавёў пра пляны юрыдычнай службы Асамблеі НДА супольна з партнэрамі з Цэнтру прававой трансфармацыі ў бліжэйшы час правесьці шэраг мерапрыемстваў па падвышэньні юрыдычнай падрыхтоўкі юрыстаў і кіраўнікоў няўрадавых арганізацыяў, асабліва ў сьвятле ўступленьня ў сілу 20 лютага новай рэдакцыі закона “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”.

Паводле словаў Юрыя Чавусава, будуць праводзіцца навучаньні й стажыроўкі для юрыстаў у некамэрцыйнай дзейнасьці, арганізаваны абмен інфармацыяй і пазытыўным досьведам абароны інтарэсаў НДА, а таксама заплянаванае правядзеньне “грамадзкага аўдыту” – праверкі прававых, працоўных, бугальтэрскіх аспэктаў дзейнасьці НДА кваліфікаванымі спэцыялістамі з выпрацоўкай па выніках праверкі рэкамэндацыяў па выпраўленьні выяўленых хібаў у дзейнасьці.

Таксама Асамблея разам зь беларускімі й замежнымі партнэрамі працягне дзеяньні па прасоўваньні пазытыўных зьменаў у заканадаўства, датычнае свабоды асацыяцыяў і прававых умоваў дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео