BE RU EN
rss facebook twitter

Нельга ставіць у адзін шэраг хакеістаў-аматараў і алімпійскіх чэмпіёнаў

15.01.2014
Нельга ставіць у адзін шэраг хакеістаў-аматараў і алімпійскіх чэмпіёнаў
Фота liberty-belarus.org
Спартоўцы кажуць, што гэта смешна.

Хакеісты-ветэраны-аматары з прэзідэнцкай каманды атрымалі званні заслужаных майстроў спорту Рэспублікі Беларусь — і сапраўдным спартоўцам такая навіна здалася смешнай.

Бо гэта як чалавеку, што часам укручвае дома лямпачкі, прысвоіць званне заслужанага энергетыка.

Як скнару-цешчу ўзнагародзіць званнем заслужанага эканаміста.

Як дзеяча, які ўмее напісаць на плоце вядомае слова з трох літар, назваць пісьменнікам.

Гэта смешна, таму што ў савецкі час «заслужаных» давалі ТОЛЬКІ алімпійскім чэмпіёнам!

Уладзімір Парфяновіч — заслужаны майстар спорту. Трохразовы алімпійскі чэмпіён, адзіны ў свеце байдарачнік, які выйграў тры залатыя медалі ў рамках адных Алімпійскіх гульняў.

Кацярына Карстэн — заслужаны майстар спорту. Першая і адзіная двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў гісторыі незалежнай Беларусі, шматразовая чэмпіёнка свету ў веславанні на адзіночцы.

Віталь Шчэрба — заслужаны майстар спорту. Знакаміты гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, адзіны ў гісторыі неплывец, які выйграў шэсць залатых узнагарод на адных Гульнях, адзін з найлепшых гімнастаў усіх часоў, адзіны мужчына, які рабіўся чэмпіёнам свету ва ўсіх васьмі дысцыплінах — асабістым і камандным першынствах, а таксама на ўсіх шасці снарадах…

Не ведаю, якое зацьменне павіннае здарыцца, каб аднолькава ацэньваць заслугі перад спортам Віталя Шчэрбы, Сашы Герасімені, Дар'і Домрачавай, Сяргея Мартынава і гаспадара будаўнічых кампаній Паўла Белага, - перадае словы Святланы Калінкінай "Наша Ніва".

Не ведаю, чым трэба кіравацца, каб у выніку паставіць у адзін шэраг спартоўцаў Аляксандра Глеба, Вікторыю Азаранка, Макса Мірнага і нейкіх Генадзя Савілава і Сяргея Задзяленава.

Урэшце, гэта цалкам супярэчыць беларускаму закону аб дзяржаўных узнагародах, які элементарна не дазваляе прысвойваць ганаровыя званні за траплянне ў пісуар або ў плявальніцу.

Так, артыкул 59 гэтага закона абвяшчае: «Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца спартоўцам, у тым ліку спартоўцам-інвалідам, за дасягненне высокіх вынікаў на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Сусветных гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы».
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео