BE RU EN
rss facebook twitter

Сынам Вольгі Карач заняліся органы апекі

14.01.2014
Сынам Вольгі Карач заняліся органы апекі
Фота Facebook
Хаця толькі тыдзень таму сям'я з'явілася ў Віцебску.

Лідэр кампаніі "Наш Дом" Вольга Карач разам з мужам і сынам Святаславам, які нарадзіўся 3 снежня, днямі прыехалі на радзіму, у Віцебск. Праз тыдзень пасля прыезду ў кватэру да бацькоў Вольгі прыйшла праверка.

Вoльга Карач расказала "Свабодзе", што ў кватэру, дзе яна прапісаная, з’явіліся прадстаўнікі органаў апекі Кастрычніцкага раёна Віцебска і раённай камісіі па справах непаўналетніх.

"Мы прыехалі ў Віцебск 7 студзеня. Я займалася зборам дакументаў, каб аформіць дэкрэтны адпачынак. Але я мусіла ад’ехаць, і якраз у гэты дзень да маёй маці прыйшлі з праверкай. Пыталіся пра дзіўныя, на мой погляд, рэчы: ці ёсць у сына дзіцячы вазок, або — калі мы набывалі яму адзенне і цацкі: да родаў ці пасля. На гэтыя пытанні была вымушана адказваць бабуля. Сваё з’яўленне інспектары патлумачылі тым, што ім трэба скласці акт пра жыллёвыя ўмовы дзіцяці. Урэшце напісалі, што яны добрыя. Праўда, копію акту не пакінулі. І я абураная самім стаўленнем да нашай сям’і! Я ведаю, што падобныя праверкі праводзяцца, калі дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Хіба мой сын — у такім становішчы? Што за нездаровая цікаўнасць да мяне і майго сына?"

Спадарыня Вольга зазначыла, што ўвогуле не разумее ініцыятывы правяраць жыллёвыя ўмовы дзіцяці, якое на сённяшні дзень яшчэ нідзе не прапісанае. Яны з мужам яшчэ вырашаюць, дзе прапісаць малога — з бацькам ці з маці. Маленькага Святаслава яшчэ не паставілі на ўлік у дзіцячай паліклініцы, працягвае Вольга Карач:

"Я пайшла ў паліклініку з дакументамі, каб завесці картку на сына. Але па ўмовах паліклінікі карткі дзяцей захоўваюцца ў іх. Я ведаю выпадкі, калі карткі проста гублялі, і таму папрасіла, каб картка або захоўвалася ў нас, або каб мне назвалі асобу, якая персанальна будзе несці адказнасць за захаванасць карткі майго дзіцяці. Мне такую асобу не назвалі, і ў паліклініцы на ўлік Святаслава так і не паставілі. Увогуле яго няма на ўліку ў ніводнай беларускай структуры. У мяне не аформлены дэкрэтны адпачынак. Дык адкуль тады праверкі? Адкуль стала вядома, што мы ўвогуле ў Віцебску? Я лічу, што гэта ціск на мяне і на маю сям’ю. Дарэчы, не паспела я сюды з’явіцца, як да мяне з’явіліся пытанні і ў падатковай інспекцыі. Ва ўсіх пытанні толькі да мяне. І ніхто з дзяржаўных службоўцаў так і не даў мне ўцямнага адказу, прыкладам, як аформіць дэкрэтны адпачынак".

Сыну Вольгі Карач Святаславу яшчэ толькі паўтара месяца. Маці апавяла, што ён нарадзіўся ва Украіне, у Харкаве. Але ён грамадзянін Беларусі, як і ягоныя бацькі. І гэта, лічыць маці, абуральна, калі жыццё маленькага чалавека пачынаецца з ціску — пакуль бюракратычнага, але, перакананая Вольга Карач, з палітычных прычын.

У навукова-метадычным кабінеце аддзелу адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска сказалі, што іх супрацоўнікі сапраўды праводзяць праверкі па хатах тады, калі прыходзіць інфармацыя пра тое, што дзеці гадуюцца ў неспрыяльных умовах:

"Да нас сапраўды паступаюць сігналы пра праблемныя сем’і. Па такіх адрасах выходзяць спецыялісты і робяць праверку на месцах. Гэта наш абавязак, бо мы выконваем функцыю апекі непаўнагадовых. У дачыненні да Вольгі Карач такой інфармацыі не паступала. У журнале зваротаў гэтае прозвішча таксама не фігуруе", — паведаміла Радыё Свабода метадыст Аксана Аладзіна.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео