BE RU EN
rss facebook twitter

Улада абяцае арганізаваць грамадскае абмеркаванне рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ

13.01.2014
Улада абяцае арганізаваць грамадскае абмеркаванне рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ
Начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Усевалад Янчэўскі адказаў на зварот ГА “БАЖ”.

“Мінінформу даручана вынесці пытанне аб парадку рэгістрацыі і рэгулявання дзейнасці СМІ, якія распаўсюджваюцца праз глабальную сетку Інтэрнэт, на абмеркаванне з удзелам грамадства, зацікаўленых органаў і арганізацый, а таксама прыцягнуць да працы над названмі прапановамі аб змяненні заканадаўства прадстаўнікоў журналісцкіх арганізацый і інтэрнэт-супольнасці”, – гаворыцца ў лісце за подпісам Усевалада Янчэўскага.

Прэс-служба БАЖ нагадвае, што 11 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Міністэрства інфармацыі Беларусі з просьбай паведаміць, на якой стадыі знаходзіцца праца над праектам зменаў у заканадаўства аб СМІ і, калі ён падрыхтаваны, перадаць яго журналісцкай супольнасці для азнаямлення.

Апроч гэтага, журналісцкая арганізацыя прасіла ўключыць у склад працоўнай групы па стварэнні згаданага прававога акта экспертаў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і прадстаўнікоў інтэрнэт-супольнасці, а таксама правесці шырокае грамадскае абмеркаванне планаваных зменаў у заканадаўства. Адказу з Міністэрства інфармацыі ГА “БАЖ” пакуль не атрымала.

Паралельна з гэтым ГА “БАЖ” звярнулася да начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Усевалада Янчэўскага з просьбай садзейнічаць забеспячэнню галоснасці ў працы над прававым актам.

Журналісцкая арганізацыя таксама заклікала Янчэўскага звярнуцца па экспертную дапамогу да Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі і ў іншыя структуры, якія валодаюць высокім экспертным патэнцыялам.

Нагадаем, што 19 лістапада намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзмітрый Шадко на ўрадавай нарадзе паведаміў пра распрацоўку зменаў у Закон аб СМІ, якія “з мэтай арганізацыі ў інтэрнэце эфектыўнага процідзеяння негатыўным сацыяльным з'явам” могуць абавязаць інтэрнэт-выданні зарэгістравацца ў якасці сродкаў масавай інфармацыі.

А 10 снежня ў лісце супрацоўніку брытанскай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” Андрэю Аляксандраву Дзмітрый Шадко паведаміў, што Міністэрства інфармацы вядзе дэтальнае вывучэнне гэтага пытання з мэтай выпрацоўкі аптымальных рашэнняў для ўнясення адпаведных прапановаў у Савет Міністраў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео