BE RU EN
rss facebook twitter

Лекару Ігару Пастнову віцебскія ўлады забаранілі ладзіць акцыю супраць міліцэйскага гвалту

12.01.2014
Лекару Ігару Пастнову віцебскія ўлады забаранілі ладзіць акцыю супраць міліцэйскага гвалту
Фота svaboda.org
Аднаасобны пікет-рэквіем па ахвярах садыстаў і гвалтаўнікоў у пагонах той збіраўся правесці 12 студзеня.

Пастноў лічыць, што праблема наяўнасці ў міліцыі супрацоўнікаў, схільных да гвалту і садызму, сёння вельмі актуальная. Але ягоную заяўку на пікет не задаволіла адміністрацыя Кастрычніцкага раёну, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Прычыны забароны акцыі - адсутнасць дамоў з медыкамі, міліцыяй і службамі ЖКГ. Наяўнасць такіх дамоў абавязковая для арганізатараў масавых акцый, калі яны праходзяць па ініцыятыве грамадзян. Гэтае патрабаванне рэгламентавана рашэннем №881 Віцебскага гарвыканкаму. І выканаць яго практычна немагчыма, бо адказныя службы адмаўляюцца заключаць дамовы, пакуль няма дазволу на акцыю ад уладаў. Таму за апошнія 4 гады ў Віцебску не дазволена ніводнай акцыі з усіх, ініцыяваных грамадзянамі і грамадскімі актывістамі.

Ігар Пастноў, якога за грамадскую актыўнасць ўлады раней спрабавалі схаваць у псіхдыспансеры, збіраўся правесці аднаасобную маўклівую акцыю. Месца, якое ён абраў, было адмыслова вызначанае для гэтага ўладамі, але лекар атрымаў адмову. Ён медык, і заключаць нейкія дадатковыя дамовы з медслужбамі лічыць немэтазгодным. Забруджваць тэрыторыю падчас пікета-рэквіема па ахвярах міліцэйскага гвалту ён не збіраўся. А наяўнасць міліцыі на гэтай акцыі, па ягоным меркаванні, і так абавязковая. Па-першае, пікет ён збіраўся праводзіць 12 студзеня, у выходны дзень у месцы масавага адпачынку гараджан, дзе і так мусяць дзяжурыць міліцэйскія патрулі. Па-другое, сама мэта пікету - пратэст супраць міліцэйскага гвалту, павінна быць актуальнай і для ўсяго міліцэйскага кіраўніцтва, і для шэраговых супрацоўнікаў, якім варта было б падтрымаць прапанову "чысткі" кадравага складу ад асоб, схільных да садызму і гвалту.

Меркаванні пра забарону акцыі Ігар Пастноў агучыў у сваім чарговым відэазвароце. Там ён прыгадвае і факты міліцэйскага гвалту, які каштавалі здароўя і нават жыцця асобным жыхарам Віцебска. 

Варта нагадаць пра раптоўную смерць Ігара Кудзелкі ў віцебскім ізалятыры, якая здарылася днямі.  

Відэазварот "лекара-праўдаруба", якога гэтым летам накіравалі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне пасля чарговага крытычнага выступу пра кепскі стан медычных устаноў горада, размешчаны і на сайце "Народныя Навіны Віцебска". З 4 студзеня гэты інфармацыйны рэсурс праводзіць галасаванне за намінантаў на званне "Чалавек года Віцебска-2014", сярод якіх - Ігар Пастноў. Пасля Уладзіслава Бліна, першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі каталіцкага касцёла, які ў лютым 2013 года пакінуў пасаду з прычыны кепскага стану здароўя, Ігар Пастноў мае другое месца ў рэйтынгу. Яго кандыдатуру падтрымалі, паводле звестак на раніцу 11 студзеня, 4% з ліку ўсіх удзельнікаў галасавання.

 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео