BE RU EN
rss facebook twitter

Актывіст аштрафаваны за выказванні супраць п'янства

10.01.2014
Актывіст аштрафаваны за выказванні супраць п'янства
Фота odsgomel.org
Жыхар Гомеля правёў адзіночны антыалкагольны пікет і быў абвінавачаны ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Хопіць піць - трэба жыць» Дзмітрый Карашкоў ужо звяртаўся ў мінулым годзе ў гарвыканкам, каб атрымаць дазвол на правядзенне антыалкагольнага пікету. Улада не дазволіла яму правесці мерапрыемства.

У лістападзе Карашкоў больш не пытаўся дазволу і выйшаў да аблвыканкама з расцяжкай з надпісам «Спыніце продаж алкаголю каля школ!». За гэта на яго склалі адміністрацыйны пратакол, - перадае "Наша Ніва".

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 9 студзеня прызнаў Дзмітрыя Карашкова вінаватым па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і назначыў яму штраф у 1,3 млн. рублёў.

Актывіст адзначае, што звяртацца ў гарвыканкам за дазволам бессэнсоўна. А права на правядзенне мірных сходаў гарантавана грамадзянам Канстытуцыяй. Таму ён будзе звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі.

«Я буду абскарджваць рашэнне суда і працягваць сваю дзейнасць. Праблема алкагалізацыі стаіць востра, улады не могуць заплюшчваць не яе вочы. Разам з тым яны не дапускаюць актыўнасці грамадзян, выказвання пратэсту, таму рашэнне суда было для мяне чаканым», - сказаў Карашкоў.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео