BE RU EN
rss facebook twitter

Палітуцекача Панамарова завочна асудзілі ў Слуцку

09.01.2014
Палітуцекача Панамарова завочна асудзілі ў Слуцку
Фота "Наша ніва"
А ў Польшчы ён чакае суда рэальнага.

Як паведаміла жонка Сяргея Панамарова Святлана, яна атрымала рашэнне Слуцкага раённага суда. Яе мужу, які ўжо тры гады знаходзіцца за мяжой, завочна прысудзілі штраф — 500 базавых (65 мільёнаў рублёў). Адвакат падаў касацыйную скаргу, паведамляе "Наша ніва".

Справа тычыцца публікацый у бюлетэні Панамарова "Бойкі Клецк", якія, як пастанавіў суд, абразілі прадстаўнікоў улады. Крымінальную справу завялі ў маі 2010. Абражанымі сябе палічылі на той час старшыня Клецкага райвыканкама А. Бойка (сёння дэпутат палаты прадстаўнікоў), суддзя райсуда А. Гасцеева, старшыня раённага савета дэпутатаў П. Дудук і клецкія міліцыянты А. Канановіч і С. Здрок.

Цяпер беларускі грамадскі актывіст Сяргей Панамароў знаходзіцца ў Польшчы, дзе папрасіў палітычны прытулак у 2010. Там яго будуць судзіць за падпал катэджаў.

Па словах жонкі палітуцекача, апошняя вестка ад яго прыйшла 6 снежня. У лісце ён напісаў, што 25 лістапада скончылася следства, справу перадалі ў суд і ён сустрэўся з адвакатам, пракурорам і суддзёй. Таксама паведаміў, што вядзецца дадатковае расследаванне ў адносінах да Змітра Сурбы (фігуранта польскай справы Панамарова). Выявілася, што ён змяняў прозвішча.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео