BE RU EN
rss facebook twitter

П'яныя памежнікі ледзь не расстралялі з аўтаматаў жыхароў вёскі

09.01.2014
П'яныя памежнікі ледзь не расстралялі з аўтаматаў жыхароў вёскі
Фота — dynamo.by
П'яныя начальнік Лельчыцкай заставы і яго падначалены пагражалі аўтаматамі жыхарам памежнай вёскі за тое, што тыя скоса на іх паглядзелі.

Інцыдэнт здарыўся яшчэ 16 лістапада мінулага года, піша "Ежедневник". Аднак дагэтуль афіцыйныя асобы не хочуць пра яго гаварыць. Расследаваннем справы займаецца цэнтральны апарат Следчага камітэта, паведамляе Еўрарадыё.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Мілашэвічы Лельчыцкага раёна на мяжы з Украінай. Начальнік заставы "Прудок" старшы лейтэнант Гураў і яго падначалены старшы лейтэнант Рамановіч зайшлі ў бутэрбродную "Ля самавара". Яны адзначалі нараджэнне дзіцяці ў сержанта. У бутэрброднай яны падселі да століка з маладымі непаўналетнімі дзяўчатамі 14-15 гадоў.

Тым часам у кавярню зазірнуў настаўнік. Дзяўчаты, якія сядзелі за сталом з нецвярозымі памежнікамі, збянтэжыліся. Гэта не спадабалася памежнікам, якія сталі чапіцца да настаўніка. Той нічога не адказаў на грубасць. Але за настаўніка ўступіліся мясцовыя хлопцы, якія запатрабавалі ад п'яных памежнікаў тлумачэнняў. П'яны начальнік заставы літаральна ўскіпеў, калі яму адважыліся пярэчыць мясцовыя. Ён затэлефанаваў на заставу і выклікаў свайго памочніка з нарадам і зброяй. П'яныя памежнікі з аўтаматамі вярнуліся ў бутэрбродную. Загадчыца ўстановы выклікала міліцыю.

На шчасце, страляніны ўдалося пазбегнуць. Але мясцовыя жыхары атачылі памежнікаў і не далі ім з'ехаць да прыезду міліцыі.

На старшага лейтэнанта Гурава і старшага сяржанта Рамановіча пачалі крымінальную справу за хуліганства, учыненае з пагрозай ужывання зброі. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Тым часам на памежнай заставе, дзе служылі абодва памежнікі, заяўляюць, што канфлікт справакавалі мясцовыя, а не начальнік заставы. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео