BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску адкрываюцца курсы “Мова нанова”

08.01.2014
У Мінску адкрываюцца курсы “Мова нанова”
Бясплатныя заняткі будуць праходзіць кожны панядзелак а 19-й гадзіне ў Галерэі Ў.

Курсы распачалі філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. Мінулы год Алеся і Глеб выкладалі на курсах “Мова ці кава”, а цяпер вырашылі стварыць уласны праект.

Вось што распавёў "Еўрарадыё" Глеб Лабадзенка:

"Мэта праекту — зрабіць вывучэнне беларускай мовы лёгкім і нязмушаным. Для тых, хто даўно думаў пра гэта, але не ведаў, куды падацца. Таму мы чакаем на курсах людзей, якія зусім не ўмеюць размаўляць па-беларуску, але хочуць, тых, хто ўмее, але хоча палепшыць сваю мову. І тых, хто размаўляе добра, але проста хоча знайсці новых сяброў і аднадумцаў".

Паводле яго слоў, назва “Мова нанова” падкрэслівае, што ў сённяшні час беларусам трэба вучыць “родную мову” нанова. Заняткі будуць адбывацца ў нязмушанай атмасферы, слухачам прапануецца бясплатная кава і гарбата.

Ужо ў бліжэйшы час на курсах чакаюцца госці — пісьменнік Уладзімір Арлоў, музыка Лявон Вольскі, паэт Генадзь Бураўкін, філосаф Валянцін Акудовіч. Плануецца запрашаць таксама замежнікаў, якія вывучылі беларускую мову — амерыканцаў, шведаў, немцаў, англічан, літоўцаў, палякаў.

На першым занятку, які адбудзецца 13 снежня а 19.00 у Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а), студэнты навучацца слушна віншаваць па-беларуску, сустрэнуцца з беларускамоўным хлебапёкам з Верхнядзвінску, пачытаюць “Нашу Ніву” за 1906 год, а таксама пачуюць выступ гурта HandmadE.

Варта адзначыць, што праект "Мова ці кава" захаваецца, ён пройдзе ў прасторы ЦЭХ (праспект Незалежнасці, 58, корпус 6 — уваход праз вуліцу П. Броўкі). Заняткі будуць весці Алесь Залеўскі, Уладзь Лянкевіч ды іншыя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео