BE RU EN
rss facebook twitter

За ўтрыманне свіней вяскоўцам пагражаюць турмой

06.01.2014
За ўтрыманне свіней вяскоўцам пагражаюць турмой
Бярозаўская раёнка “Маяк” апублікавала артыкул галоўнага ветэрынарнага лекара раёну Генадзя Белавежкіна.

Са старонак газеты ён пагражае вяскоўцам адміністратыўнай і крымінальнай адказнасцю за ўтрыманне свіней. У пачатку артыкула паведамляецца, што з прычыны афрыканскай чумы свіней Бярозаўскі мясакансервавы камбінат панёс страты на 10 мільярдаў рублёў, не маючы магчымасці экспартаваць сваю прадукцыю ў Расію. Пры гэтым адзначаецца, што свінафермы ў вёсках Хойнікі і Сашыца, якія належаць Бярозаўскаму камбікормаваму заводу, выдаткавалі 3 мільярды рублёў на барацьбу з АЧС.

У сувязі з гэтым Генадзь Белавежкін дзеля падтрымання жыццядзейнасці дзяржаўных прадпрыемстваў нагадвае жыхарам раёну пра ўведзеную ў гэтым годзе ўладамі забарону на ўтрыманне свіней у радыюсе пяцікіламетровай зоны ад свінкомплексаў. У Бярозаўскім раёне у гэты радыюс трапляюць дзясяткі вёсак.

Разам з тым, адзначае ветэрынар, у раёне застаюцца сяляне, якія працягваюць утрымліваць свіней у прыдуманай уладамі пяцікіламетровай зоне. У дачыненні васьмі з іх ужо складзеныя пратаколы. Галоўны ветэрынар Бярозаўскага паграждае ім штрафамі да 20 базавых велічыць (3,6 мільёна рублёў) або пазбаўленнем волі да двух гадоў. Такія санкцыі сапраўды прадугледжваюцца за парушэнне ветэрынарных правілаў, інфармуе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео