BE RU EN
rss facebook twitter

Падатак на беспрацоўных не ўвядуць, бо ў законе няма паняцця “дармаед”

03.01.2014
Падатак на беспрацоўных не ўвядуць, бо ў законе няма паняцця “дармаед”
Вызначыць, каго лічыць дармаедам, цяжка, але да гэтага пытання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны яшчэ вернецца.

Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Пятро Грушнік: «Як вызначыць, хто такі дармаед? Ці гэта той, хто за 10 гадоў ніводнага цвіка не забіў, ці той, хто за два месяцы перасёк мяжу 150 разоў?».

Ён адзначыў, што даходы ад падатку не ўносіліся ў бюджэт краіны і падкрэсліў, што катэгорыі «дармаед» няма ў заканадаўстве і пакуль яна не распрацавана, невядома, каго трэба абкладаць падаткам.

Грушнік ў сваім адказе запярэчыў Міхаілу Мясніковічу, які прапанаваў у ліпені ўвесці падатак на 445 тысячаў працаздольных, але нідзе не занятых асоб, патлумачыўшы, што Мясніковіч тады агучыў лічбы балансу працоўных рэсурсаў Белстата, - перадае “Наша Ніва”.

«Паводзе гэтай статыстыкі па стане на 2012 год у краіне налічвалася 30,2 тысячы чалавек, якім не патрэбна працаваць, 20 тысячаў чалавек, якія лічаць, што не маюць патрэбы працаваць, 211 тысячаў гатовых прыступіць да працы і 120 тысячаў занятых у хатняй гаспадарцы.

"Але ці можна лічыць занятых у хатняй гаспадарцы дармаедамі? Яны ходзяць у крамы, садзяць бульбу, гадуюць свіней, носяць іх на базар, — паведаміў намміністра. — Да таго ж ніхто ў рэспубліцы яшчэ не пралічыў эканамінчы эфект ад таго, што мы кагосьці вылавім і выдаткуем на гэта рэсурсы. Не ўсё так проста паддаецца арыфметыцы".

Аднак Грушнік заўпэўніў, што да пытання дармаедаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны яшчэ вернецца.

«У маі мы атрымаем баланс працоўных рэсурсаў за 2013 год і пільна прааналізуем яго. Тады, пасля параўнальнага аналізу, можна будзе сказаць, ці ёсць у краіне «дармаеды», з якіх можна спаганяць падатак», — растлумачыў Грушнік.

У сваім паведамленні Пятро Грушнік паведаміў, што па стане на 1 снежня 2013 года ў Беларусі налічвалася 21 тысяча беспрацоўных і 65 тысячаў вакансій. Загадкавыя 211 тысячаў асоб, «гатовых прыступіць да працы», беспрацоўнымі не лічацца.

«Пры зборы статыстыкі гэтыя людзі кажуць, што актыўна шукаюць працу і гатовыя прыступіць да працы. Паводле класіфікацыі Сусветнай арганізацыі працы яны ёсць беспрацоўнымі, але мы іх такімі не лічым. Бо сёння ў іх адно меркаванне, заўтра іншае. Хочаш працаваць — зарэгіструйся на біржы працы. Няма спецыяльнасці? Мы бясплатна навучым і адправім на Трактарны завод, там цяпер ёсць патрэба ў спецыялістах», — рэзюмаваў Грушнік.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео