BE RU EN
rss facebook twitter

Ірына Дубянецкая: Беларуская рэлігійная падвоенасць – наша станоўчая адметнасць

26.12.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Ірына Дубянецкая: Беларуская рэлігійная падвоенасць – наша станоўчая адметнасць
"Гэтая беларуская падвоенасць якраз злучае грамадства, хаця, на першы погляд, мусіла б раз'ядноўваць", - лічыць багаслоў і філосаф Ірына Дубянецкая.

Звыклая для беларуса сітуацыя, калі сусед адзначае Каляды 24-25 снежня, а 6-7 студзеня віншуе іншага суседа з ягоным Святам Хрыстовага Нараджэння. Больш за тое, вельмі часта рэлігійныя святы адзначаюць два разы ў адной і той жа сям'і.

На думку доктара тэалогіі Ірыны Дубянецкай, "гэта сапраўды ўнікальная сітуацыя, мы гэтым адметныя". У размове са Службай інфармацыі "ЕўраБеларусі" яна нагадвае пра звыклую раней для беларусаў карціну якога мястэчка – амаль насупраць стаяць касцёл і праваслаўная царква, непадалёк сінагога, дзесьці і мячэт.

"Беларуская сітуацыя – ад самага пачатку полірэлігійная. Касцёл, царква, сінагогі і мячэт. Гэтага не было нідзе ў Еўропе. І гэта беларуская падвоенасць якраз злучае грамадства, хаця, на першы погляд, мусіла б раз'ядноўваць, - зазначае Ірына Дубянецкая. - Можна сказаць, што ўся краіна святкуе разам, існуе мяшанка ў сем'ях, калі муж, напрыклад, каталік, жонка – праваслаўная, і сям'я святкуе і тыя, і тыя святы. Насуперак усяму гэта аб'ядноўвае, а не раз'ядноўвае беларусаў".

"І на чужы Сьвяты не кідай у ніты", - гэтую прымаўку я знайшла ў кнізе Пётры Садоўскага. Яна выдатна адлюстроўвае стаўленне беларусаў да гэтага далікатнага пытання. Не працуй на чужое свята, шануй суседзяў, якія іншай веры. Вось дзе сапраўдная талерантнасць. Пра беларусаў часта кажуць, што яны талерантныя – і з гэтым я не пагаджуся. Але вось у справе веравызнання – так, сапраўды, рэлігійная талерантнасць у беларускага народа ёсць ад даўніх часоў. І гэта цалкам адпавядае словам Хрыста: "Любіце адзін аднаго" і "Не бойцеся", запаветам, якія нам вельмі патрэбныя ў гэты час", - кажа Ірына Дубянецкая.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео