BE RU EN
rss facebook twitter

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Божае Нараджэнне — гэта сучаснасць нашага дня

25.12.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Божае Нараджэнне — гэта сучаснасць нашага дня
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч віншуе са Святам Божага Нараджэння.

- Мы ўжо так моцна прызвычаіліся, што Свята Божага Нараджэння ўвайшло ў наша жыццё - у Беларусі ж гэта не толькі рэлігійнае, але і дзяржаўнае свята. Аднак, трэба паглядзець на тое, ці сапраўды мы заўсёды ведаем сутнасць гэтага свята. Мы занятыя прыгатаваннем нашых памяшканняў да свята, падарункамі, ялінкамі, яслямі і гэтак далей. Але сутнасць гэтага Свята ў тым, каб Езус нарадзіўся сваёй ласкай у нашых сэрцах і нашых душах. Бо інакш мы рызыкуем разам з вадою з балеі выкінуць і дзіця. А яно павінна быць там. І таксама Езус тут павінен быць. Ён павінен прыйсці ў нашыя сэрцы сваёю ласкай, ён павінен там нарадзіцца.

Божае нараджэнне – гэта не толькі нейкая гістарычная падзея, якая адбылася ў Бэтлееме больш за дзве тысячы гадоў таму, але гэта сучаснасць нашага дня. Гэта сучаснасць нашага жыцця, гэта рэальнасць нашага жыцця. І таму я жадаю ўсім Вам, дарагія браты і сёстры, услухацца ў стук Касцёла - праз яго навучанне – у стук у нашы сэрцы. Каб не адбылося так, як было ў Бэтлееме, калі не было месца ў гасцініцы для Езуса. Каб мы адчынілі свае сэрцы, свае душы для Яго, каб Ён там нарадзіўся, каб яны сталіся Бэтлеемам нашага часу. І каб Езус прынёс гэты чаканы супакой у Свет, у нашае грамадства.

Святы айцец Францішак, звяртаючыся да ўсяго Свету, у сваім першым Пасланні на Дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня, кажа, што Братэрства з'яўляецца падмуркам і шляхам да міру. Менавіта аб гэтым Братэрстве нагадвае Езус Хрыстус. Для Яго ўсе – браты і сёстры. Таму будзем гэтымі братамі і сёстрамі паміж сабою праз Езуса Хрыста.

Радасных, вясёлых Святаў Божага Нараджэння – усім, хто сёння яго святкуе. Таксама віншую братоў і сясцёр Праваслаўных, якія рыхтуюцца да гэтага ж Свята! І шчаслівага Новага году!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео