BE RU EN
rss facebook twitter

У Віцебску затрымалі 30 чалавек, якія ехалі на панк-канцэрт

22.12.2013
У Віцебску затрымалі 30 чалавек, якія ехалі на панк-канцэрт
Фота Еўрарадыё
Міліцыянты кажуць, што такім чынам ратуюць іх ад мясцовых "фашыстаў".

21 снежня на чыгуначным вакзале Віцебска міліцыя затрымала каля сарака анархістаў, якія ехалі з Мінска на канцэрт.  

"У Віцебску мусіў адбыцца канцэрт некалькіх мінскіх панк-гуртоў. Мы ехалі на цягніку — хто з Мінска, хто з Брэста. У Оршы мы сутыкнуліся з супрацоўнікамі міліцыі, якія не прадставіліся, у грубай форме патрабавалі ў мяне і маіх сяброў дакументы", распавядае "Нашай ніве" Максім, адзін з затрыманых.

Міліцыянты даглядзелі ў цягніку асабістыя рэчы хлопцаў. Адзін з іх спрабаваў здымаць гэта на відэа. У яго забралі тэлефон і адфарматавалі флэшку.

Тое ж здарылася і з музыкамі, якія ехалі гэтым жа цягніку.

Ад Оршы да Віцебска юнакоў суправаджалі два міліцыянты. А ў Віцебску на вакзале чакалі людзі ў цывільным, супрацоўнікі АМАПу і міліцыі.

"Нас завялі ў апорны пункт. Там сказалі, што мы не затрыманыя, а знаходзімся тут для ўласнай бяспекі, бо нібыта на вуліцы стаяць 30 мясцовых фанатаў-нацыстаў, якія хочуць нас пабіць.

Мы спрабавалі даведацца, чаму затрымліваюць менавіта нас, тых хто проста прыехалі слухаць і граць музыку, а не тых, хто нібыта спрабуе збіць. Але не атрымалі адказ", — кажа Максім.

Міліцыянты сказалі, што канцэрту не будзе. І запатрабавалі, каб юнакі памянялі свае білеты на 18:50 на цягнік Віцебск-Гродна.

Салігорцаў, якія не змаглі памяняць ці набыць квіткі, адправілі на дызелі да Оршы.

Да дадзены момант каля 25 чалавек знаходзяцца пад наглядам міліцыі ў зале чакання віцебскага вакзала.

"Нас адпускаюць толькі невялікімі групамі ў прыбіральню і ў бліжэйшыя кіёскі на тэрыторыі вакзала. З намі тры супрацоўнікі міліцыі, адзін супрацоўнік у цывільным. Ля выхада з залы чакання — некалькі амапаўцаў. Некаторыя людзі маглі б застацца і заночыць у сваіх сваякоў і сяброў, але прымушаюць з’ехаць з горада менавіта сёння", — кажа Максім.

Па словах Максіма, у Оршы двух хлапцоў, што таксама збіраліся на канцэрт, забраў супрацоўнік КДБ — прыйшоў у міліцыю, паказаў на іх пальцам і сказаў «гэтыя ідуць са мной».

Пакуль што пацвердзіць гэту інфармацыю і даведацца, што здарылася з аршанцамі, не атрымалася.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео