BE RU EN
rss facebook twitter

Асобныя касы для замежнікаў адкрыюць на вакзалах падчас чэмпіянату свету па хакеі

18.12.2013
Асобныя касы для замежнікаў адкрыюць на вакзалах падчас чэмпіянату свету па хакеі
Для гасцей чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску і Брэсце будуць прадаваць квіткі ў асобных касах.

У сталіцы касы будуць працаваць на станцыі Мінск-Пасажырскі, у Брэсце — на станцыі Брэст-Цэнтральны. Плануецца таксама арганізаваць кругласутачную працу кардынацыйных цэнтраў на гэтых станцыях. Супрацоўнікі кардынацыйных цэнтраў дапамогуць зарыентавацца ўдзельнікам і гасцям чэмпіянату, якія будуць карыстацца чыгуначным транспартам, піша euroradio.by.

Зараз у Мінску, Брэсце і Гродне на чыгуначных вакзалах інфармацыя, звязаная з прыбыццём і адпраўленнем міжнародных цягнікоў, агучваецца на беларускай, англійскай і рускай мовах. Падчас чэмпіянату на гэтых трох мовах будзе абвяшчацца прыбыццё і адпраўленне цягнікоў міжнародных ліній усіх напрамкаў і цягнікоў гарадскіх ліній.

Акрамя таго, ад 1 студзеня 2014 года на станцыі Мінск-Пасажырскі інфармацыйнае табло ў вестыбюлі вакзала пачне дубляваць інфармацыю па-англійску. Для персанала, занятага абслугоўваннем пасажыраў на вакзалах і ў цягніках, выдалі спецыялізаваныя размоўнікі. Арганізаваныя курсы англійскай мовы для білетных касіраў, дыктараў, работнікаў даведкавых бюро і іншых спецыялістаў, занятых у сферы абслугоўвання пасажыраў.

Нагадаем, ЧС-2014 па хакеі адбудзецца ў траўні. Заўзятары чэмпіянату свету маюць права прыехаць у Беларусь без візы. Для гэтага трэба мець квіток на матч ЧС-2014 па хакеі.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео