BE RU EN
rss facebook twitter

Валянцін Стэфановіч: Гэта пагроза на адрас усіх сябраў правабарончага цэнтра “Вясна”

16.12.2013 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Валянцін Стэфановіч: Гэта пагроза на адрас усіх сябраў правабарончага цэнтра “Вясна”
“Мы расцэньваем рашэнне Генеральнай пракуратуры як пагрозы на адрас ўсіх сябраў праваабарончага цэнтра “Вясна” і як чарговы крок да запалохвання актывістаў усіх няўрадавых арганізацыяў”.

 Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч менавіта так расцэньвае адказ Генеральнай пракуратуры аб уключэнні сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна” www.spring96.org у спіс абмежаванага доступу.

10 снежня 2013 года Генеральная пракуратура адказала намесніку старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціну Стэфановічу на ягоны запыт аб уключэнні сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна” www.spring96.org у спіс абмежаванага доступу.

Як вынікае з адказу Генпракуратуры, сайт арганізацыі быў унесены ў спіс абмежаванага доступа паводле рашэння Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у жніўні 2011 года ў сувязі з тым, што “дзеянні ад імя праваабарончага цэнтру “Вясна”, якая не прайшла ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь”. Генеральная пракуратура таксама нагадвае, што за арганізацыю дзейнасці або ўдзел у дзейнасці арганізацыі, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса прадугледжана крымінальная адказнасць.

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч пракаментаваў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” атрыманы адказ.
 
-Па-першае, я хаця б атрымаў афіцыйны адказ, што сайт “Вясны” сапраўды ўнесены ў спіс сайтаў, доступ да якога забаронены дзяржаўным арганізацыям, што сайт сапраўды ўключаны ў спіс абмежаванага ждоступу. Усе папярэднія мае спробы плёну не прынеслі – усе адказвалі, што не маюць ніякай інфармацыі.
Мы расцэньваем гэы адказ як пагрозы ўсім сябрам правабарончага цэнтра “Вясна”, таму што ў лісце згадваецца пра крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса.
 
У звязку з гэтым мы прынялі заяву, што лічым дзейнасць правабарончага цэнтра “Вясна” абсалютна законнай.
 
Што тычыцца крымінальнай адказнасці за дзейнасць арганізацыі без дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўленай арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь,  то гэты артыкул не адпавядае Канстытуцыі Беларусі, не адпавядае міжнародным нормам у галіне правоў чалавека. Адпаведная ацэнка артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса ўтрымліваецца  і ў экспертна-прававым заключэнні Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі пры Савеце Еўропы).
 
-Ці дапускаеце вы, што пракуратура можа перайсці ад пагроз да рэальных дзеянняў?
 
-Паколькі артыкул 193.1 утрымліваецца ў Крымінальным кодэксе, то ад уладаў можна чакаць чаго заўгодна. Пытанне ягонага выкарыстання залежыць ад палітычнай мэтазгоднасці і жадання ўладаў. Пагроза прыцягнення да крымінальнай адказнасці вісіць над усімі сябрамі няўрадавых арганізацыяў. Органы пракуратуры неаднаразова выносілі папярэджанні актывістам за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, у тым ліку сёлета Генеральная пракуратура вынесла падобнае папярэджанне Тамары Сяргей.
 
Таму мы чакаем чаго заўгодна. Прыцягнуць кожнага з нас да крымінальнай адказнасці могуць сёння, заўтра, у 2015 годзе – як таго захоча ўлада.
 
-Акрамя заявы, будзеце афіцыйна рэагаваць на адказ Генеральнай пракуратуры?

 -Плануем абскардзіць рашэнне Генеральнай пракуратуры ў судовым парадку. Тым больш, такое права дае і палажэнне Міністэрства сувязі ў выпадку аднясення сайтаў у спіс абмежаванага доступу.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео