BE RU EN
rss facebook twitter

Актывіста БХД з Брэста за палітычны перфоманс змясцілі ў вар'ятню

16.12.2013
Актывіста БХД з Брэста за палітычны перфоманс змясцілі ў вар'ятню
Алесь Чаркашын да трох дзён можа знаходзіцца на псіхіятрычным аглядзе.

Актывіста Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Алеся Чаркашына змясцілі ў Брэсцкую псіхіятрычную лякарню. Аб гэтым паведаміў мясцовы каардынатар аргкамітэту БХД Зміцер Шурхай:

- Я датэлефанаваўся ў дзяжурную частку Ленінскага РАУС Брэста, дзе мне паведамілі, што суду пакуль ня будзе, таму што Чаркашыным зацікавіліся медыкі з псіхіятрычнай лякарні. Маўляў, сказалі, што "наш пацыент".

Алеся павезлі на псіхіятрычны агляд, які можа цягнуцца да трох дзён. І толькі ў тым выпадку, калі Чаркашына прызнаюць нармальным, будзе складацца пратакол аб несанкцыянаванай акцыі. Лічу гэта правакацыяй з боку КДБ, таму што супрацоўнікі міліцыі наўрад ці выклікалі б гэтых урачоў. Гэта ўсё зроблена дзеля таго, каб быў псіхалагічны ціск на Алеся і каб яго дыскрэдытаваць. Магу заявіць, што Алесь Чаркашын нармальны, здаровы і адэкватны чалавек. Акцыя, вядома, была неардынарная, нетыповая. На тое ён і перфоманс.

Прэс-служба БХД нагадвае, што 15 снежня Алесь Чаркашын зладзіў перфоманс, у часе якога прамаўляў ля ганку Брэсцкага аблвыканкаму, папярэдне апрануўшыся ў адзенне "прарока", абвязаўшы рукі ланцугамі і абліўшы чырвонай фарбай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео