BE RU EN
rss facebook twitter

Святлана Калінкіна прызнана тэлеканалам Белсат "Асобай году"

15.12.2013
Святлана Калінкіна прызнана тэлеканалам Белсат "Асобай году"
У дзень святкавання 6-годдзя каналу абвесцілі пераможцаў «Узнагароды “Белсату”–2013».

Журы давялося выбіраць з тысячаў журналісцкіх матэрыялаў, а таксама рэпартажаў і дакументальных фільмаў. Адразу два прадстаўнікі "Народнай Волі", якія супрацоўнічаюць з "Белсатам", увайшлі у лік пераможцаў. Гэта Святлана Калінкіна і Любоў Лунёва.

З новага сезону да каманды "Белсату" далучылася Святлана Калінкіна. Шэф-рэдактар "Народнай Волі", вядомая журналістка, суаўтарка праграмы "Размова дня". За гэты час Святлана Калінкіна стала адной з самых папулярных вядоўцаў на "Белсаце". Журы абвясціла яе пераможцаю ў намінацыі "Асоба году–2013".

Найлепшым фільмам на "Белсаце" у 2013 годзе прызналі стужку Антона Цялежнікава "Праклятыя і забытыя". Гэта фільм – пра беларускіх жаўнераў, якія прайшлі рыхтаванне ў нямецкай дыверсійнай школе "Дальвіц". Падчас Другое сусветнае вайны паміж супрацаю з савецкімі ўладамі ды нацыстамі яны выбралі, на іхную думку, меншае зло. Стужка багатая на ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў, унікальныя, ніколі раней не дэманстраваныя дакументы з літоўскіх і польскіх архіваў.

У намінацыі "Рэпартаж года–2013" найлепшым прызналі рэпартаж Алеся Залеўскага "Чаму ў Цёмным лесе няпоўныя сем’і?". У Беларусі кожнае пятае дзіцянараджаецца па-за шлюбам, пры гэтым на Магілёўшчыне кожнае другое выхоўваецца ў няпоўнай сям’і. Наш журналіст паспрабаваў высветліць, чаму інстытут сям’і ў нашай краіне – у заняпадзе.

"Рэпарцёрскім матэрыялам года–2013" прызналі рэпартаж Вікторыі Колчынай "Мільянер са страчанаю гаспадаркаю". Гэта гісторыя Валянціна Грыцука, у 1990-х – аднаго з самых паспяховых прадпрымальнікаў, што "з нуля" пачаў будаваць свой бізнес. З лапіка зямлі ягоная гаспадарка вырасла да адной з найбуйнейшых, а галоўнае – паспяховых у краіне. Але цяпер гаспадар ужо прыблізна 10 гадоў жыве ў халупе побач з уласным недабудаваным 6-павярховым домам. Як гэтак магло здарыцца – глядзіце ў рэпартажы Вікторыі Колчынай.

Любоў Лунёву, Сяргея Краўчука і Вольгу Старасціну ўзнагародзілі ў намінацыі "Інфармацыйны матэрыял года–2013" за матэрыял-расследаванне пра тое, як Мінск рыхтуецца да травеньскага чэмпіянату свету па хакеі. У прыватнасці – як міліцыянты пазбаўляюцца ад бамжоў. Матэрыял "Зачысткі непажаданых мінчукоў" выйшаў у эфіры праграмы "Аб’ектыў" 23 лістапада.

Аўтарку "Belsat.eu" Марыну Маўчанаву ўзнагародзілі за матэрыял "5 гадоў за злачынства, якога не было". Гэта гісторыя 26-гадовага гарадзенца Аляксандра Жарліцына, які правёў за кратамі амаль пяць гадоў за злачынства, якога не ўчыняў. Аляксандра асудзілі ў 2007 годзе на 8 гадоў пазбаўлення волі за незаконнае захоўванне і продаж наркотыкаў. Як даказала пазней следства, справу цалкам сфальсіфікаваў старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю Гарадзенскай транспартнай міліцыі Аляксандр Траўкоў. Акрамя Жарліцына, Траўкоў пасадзіў тады яшчэ трох маладзёнаў. Пасля чаго з капітана зрабіўся маёрам. Гэтую публікацыю прызналі найлепшаю ў намінацыі "Інтэрнэт-матэрыял года–2013".

У намінацыі "Выбар інтэрнаўтаў–2013" адзначылі матэрыял Змітра Ягорава "Пацалункі для Лукашэнкі" пра таямнічую бландзінку, якая суправаджала Аляксандра Лукашэнку падчас ягонага афіцыйнага візіту ў Ерэван. Кіраўнік Беларусі нават адправіў свайго малодшага сына Колю ў іншую машыну, а сам сеў у лімузін з жанчынаю. На відэа бачна, як у машыне жанчына нахіляецца да Лукашэнкі і, магчыма, цалуе яго. Афіцыйнай інфармацыі пра тое, хто суправаджаў кіраўніка дзяржавы, няма.

"Узнагароды “Белсату”–2013" ўручалі ва ўрачыстай атмасферы ў Мінску 14 снежня. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео