BE RU EN
rss facebook twitter

Акцёры "Дзядоў" падтрымалі ўкраінскі народ

11.12.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Акцёры "Дзядоў" падтрымалі ўкраінскі народ
Зорка спектаклю Раман Падаляка нагадаў гледачам, што ўкраінскі народ перажывае зараз цяжкія хвіліны.

Спектакль "Дзяды" паводле Адама Міцкевіча, тут не паспрачаешся, прасякнуты тымі ж ідэямі, што пануюць зараз на Еўрамайдане ў Кіеве. Краіна, якую расцягваюць на кавалкі Прусія, Аўстрыя ды Расея, памкненне быць еўрапейцамі, а не ехаць пад вартай у кібітках у Сібір, спробы студэнтаў супрацьстаяць Імперыі...

У Доме прафсаюзаў зноў паказалі "Дзядоў", спектакль Рамунэ Кудзманайтэ, пастаноўку, якую пасля прэм'еры ўвесну 2013 года назвалі ў Літве і ў нас сенсацыяй тэатральнай культуры, лепшым у Беларусі, новай легендай.

Увечары 8 снежня, пасля выхаду да гледачоў усёй трупы зорка спектаклю, акцёр Купалаўскага Раман Падаляка нагадаў гледачам пра падзеі ў Кіеве (там якраз пачынаўся першы штурм Еўрамайдану). Акцёр ад імя ўсё трупы выказаў словы падтрымкі ўкраінскаму народу, які "перажывае зараз цяжкія хвіліны".

Акрамя нацыянальна арыентаванай публікі, што цалкам зразумела, на "Дзядах" быў заўважаны былы міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў (2003-2012), менавіта пры ім Беларусь далучылася да праграмы ЕС Усходняе партнёрства, што праўда, без аніякіх поспехаў на заходнім накірунку.

Наступным разам беларусы змогуць паглядзець "Дзядоў" напрыканцы студзеня 2014 году.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео