BE RU EN
rss facebook twitter

Помнік паўстанцам 1863 года ўсталявалі ў вёсцы Слабодка Астравецкага раёна

10.12.2013
Помнік паўстанцам 1863 года ўсталявалі ў вёсцы Слабодка Астравецкага раёна
Помнік з гарніту зроблены ў выглядзе мяча, уваткнутага ў зямлю.

Як паведамляе інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС "Бацькаўшчына”, цяпер ідзе праца па стварэнні інфраструктуры, і ўжо праз некаторы час вёска Слабодка “будзе радая вітаць як замежных турыстаў, так і беларусаў на гэтым знакавым для кожнага з нас месцы”, піша naviny.by.

“У гэтай работы шмат прачытанняў, — пракаментаваў скульптурную выяву яе аўтар Ігар Засімовіч. — У першую чаргу гэта, канечне, ушанаванне памяці тых, хто загінуў у паўстанні. Тым больш што спрадвеку свой меч ваяры выкарыстоўвалі яшчэ і як крыж: на яго жагналіся, ім праводзілі загінулых у апошні шлях. Па-другое, гэта нашая, нашчадкаў, бязмерная ўдзячнасць за адвагу, з якой нашыя продкі з косамі ў руках ішлі на царскія пушкі. Два крыжы (каталіцкі і праваслаўны) на рукаятцы мяча маюць агульную перакладзіну — гэта сімвал адзінства хрысціян нашай краіны, якія заўсёды разам — плячо да пляча — змагаліся за яе свабоду. А надпіс на лязе мяча: “Каго любіш? — Беларусь! — То ўзаемна…” — гэта пароль, якім касіянеры абменьваліся паміж сабой”.

Узвялі помнік на прыватныя сродкі.

У паўстанцаў 1863—1864 гадоў амаль не было шанцаў на перамогу. Тысячы людзей тады заплацілі за паўстанее жыццём, іншых саслалі ў Сібір. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863—1864 гадах — гэта паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео