BE RU EN
rss facebook twitter

Музеі Максіма Багдановіча страчваюць самастойнасць

10.12.2013
Музеі Максіма Багдановіча страчваюць самастойнасць
Фота orfey.net
З 1 студзеня 2014 года музей Багдановіча ў Гродне стане літаратурным аддзелам мясцовага гісторыка-археалагічнага музея.

Такім чынам, установа культуры вернецца да таго стану, з якога і пачала сваё існаванне ў 1986 годзе. Толькі з 1995 года музей пачаў працаваць як самастойная ўстанова культуры, піша euroradio.by.

Учора, у дзень народзінаў класіка стала вядома, што мінскі літаратурны музей яго імя стане філіялам Музея гісторыі беларускай літаратуры.

Як і ў Мінску, рэарганізацыя праводзіцца паводле ўказу Лукашэнкі №168 пра скарачэнне дзяржапарата: з 1 студзеня 2014 года лік супрацоўнікаў музея скароціцца на 20%. Супрацоўнікі музея Максіма Багдановіча ў Гродне занепакоеныя тым, што яны могуць страціць працу, калі іх папросту заменяць работнікамі гісторыка-археалагічнага музея.

Дарэчы, летась плошчу музея пачалі рыхтаваць да пашырэння. А вось помнік класіку літаратуры, ініцыяваны Мінкультам, за два з паловай года ў Гродне так і не паставілі.

Тым часам грамадскія актывісты адзначылі народзіны паэта каля яго помніка ў Мінску. Удзельнікі акцыі разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг, усклалі да помніка кветкі і праспявалі песні, напісаныя на словы Багдановіча.
 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео