BE RU EN
rss facebook twitter

Мітрапаліт Фларэт: Царква - супраць смяротнага пакарання

10.12.2013
Мітрапаліт Фларэт: Царква - супраць смяротнага пакарання
Так кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы адказаў на зварот Тамары Сялюн, чый сын прыгавораны да найвышэйшай меры пакарання.

“Беларуская праваслаўная царква прыкладае намаганні, каб смяротныя прысуды ў нашай краіне не выконваліся, што цалкам адпавядае палажэнням, выкладзеным у “Асновах сацыяльнай канцэпцыі Рускай праваслаўнай царквы. Хрысціянскае маральнае выхаванне выхавала ў свядомасці людзей адмоўнае стаўленне да смяротнага пакарання. Адмена смяротнага пакарання дае больш магчымасцяў для пастырскай працы з тым, хто аступіўся, і для яго ўласнага пакаяння”, - адзначыў у адказе за подпісам Мітрапаліта Філарэта, якое перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".

Ліст Тамары Сялюн і адказ Мітрапаліта Філарэта накіраваны ў камісію па памілаванні пры Адміністрацыі прэзідэнта. Начальнік галоўнага ўпраўлення Адміністрацыі Дзяніс Колас паведаміў, што дакументы далучаныя да матэрыялаў справы і будуць улічаныя пры разглядзе хадатайніцтва аб памілаванні.

У чэрвені Гродзенскі абласны суд прызнаў Паўла Селюна вінаватым у забойстве дзвюх асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю, крадзежу, здзеках над трупамі і крадзежу асабістых дакументаў. Па сукупнасці злачынстваў Селюна прысудзілі да смяротнай кары. Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд. Асуджаны звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН, а таксама направіў просьбу аб памілаванні прэзідэнту краіны. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео