BE RU EN
rss facebook twitter

Сёння хаваюць забітага ў Йемене беларуса

06.12.2013
Сёння хаваюць забітага ў Йемене беларуса
Анатоль Яўгенавіч Мазынскі. Фота vsr.mil.by
Анатоля Мазынскага, малодшага брата вядомага тэатральнага рэжысёра, пахаваюць у Вялікім Стахава пад Барысавам.

Гэта малодшы брат вядомага тэатральнага рэжысёра Валерыя Мазынскага – Анатоль. Ён працаваў на 140-м танкарамонтным заводзе з 1974 года, дзе быў вопытным выпрабавальнікам адрамантаваных танкаў. Да выхаду на пенсію Анатолю Яўгенавічу заставаўся адзін год.

Barysau.by ужо паведамляў аб тым, што 26 лістапада ў йеменскай сталіцы Сане баевікі абстралялі двух беларусаў на выхадзе з гатэля "Амстэрдам". Адзін з іх – Анатоль Мазынскі – загінуў на месцы, другі быў шпіталізаваны. Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных неўзабаве прызнаў, што абодва барысаўцы працавалі ў арабскай краіне па афіцыйным кантракце.

Валерый Мазынскі падцвердзіў Радыё Свабода: "Так, гэта мой брат Анатоль. Яму было 60 гадоў. На нашым 140-м заводзе ён адпрацаваў, выпрабоўваў адрамантаваныя танкі. З маладосці яму гэта спадабалася, а потым уцягнуўся і адпрацаваў усё жыццё. А дзе яшчэ было зарабіць грошы? Вось і пасля сыходу на пенсію гэтым працягваў займацца".

Паводле Валерыя Мазынскага, ягоны брат быў у камандзіроўцы ў Йемене 2-3 разы, а з калегамі яны пабывалі і ў іншых краінах. У прыватнасці, Валер Мазынскі згадаў пра Сірыю.

У Анатоля Мазынскага засталася жонка, а таксама дзеці — сын і дачка.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео