BE RU EN
rss facebook twitter

Два гродзенскія журналісты атрымалі пракурорскія папярэджанні

05.12.2013
Два гродзенскія журналісты атрымалі пракурорскія папярэджанні
Пад увагу пракуратуры патрапілі сябры БАЖ Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў.

4 снежня Гродзенская абласная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне сябру ГА "БАЖ" Алесю Кіркевічу. Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Валерый Павядайка паведаміў яму, што той парушыў ч. 2 арт. 22.9 КаАП, а менавіта: "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ".

Алесь Кіркевіч адмовіўся даваць тлумачэнні на гэты конт, а таксама падпісваць якія-кольвек паперы.

Прэс-служба БАЖ нагадвае, што днём раней тая ж пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне незалежнаму журналісту, таксама сябру ГА “БАЖ” Алесю Дзянісаву. Паводле Дзянісава, папярэджанне тычылася яго працы на замежны СМІ без акрэдытацыі.

У якасці доказу ў пракуратуры паказалі фота, на якім Дзянісаў стаіць з відэакамерай на ўрачыстасцях у паселку Свіслач, а таксама стоп-кадр з сюжэта на гэтую тэму ў навінах тэлеканала “Белсат”. Журналісту сказалі, што ў выпадку паўторнага папярэджання цягам года яму пагражае штраф ад 20 до 50 базавых велічыняў.

Нагадаем, што ў студзені 2013 года кіраўнікі ГА "БАЖ" перадалі ў Пастаянную камісію па правах чалавека, нацыянальных зносінах і СМІ прапановы па змяненні закона “Аб СМІ”. Адзін з пунктаў тычыўся менавіта інстытуту акрэдытацыі, які ў сённяшнім законе мае дазвольны характар.

“Акрэдытацыю журналістаў замежных СМІ мы лічым яўным парушэннем заканадаўства аб СМІ і міжнародна-прававых абавязальніцтваў Беларусі, – тлумачыў пазіцыю арганізацыі Андрэй Бастунец. – Мы прапануем прыбраць з закона забарону на дзейнасць журналіста без акрэдытацыі. На нашу думку, акрэдытацыя можа прымяняцца ў тых выпадках, калі інтарэс СМІ перавышае фізічныя магчымасці яго задаволіць – напрыклад, калі памеры памяшкання не могуць змясціць усіх зацікаўленых журналістаў і г.д. Толькі ў такіх выпадках яна мае сэнс. Акрэдытацыя не павінна быць дазволам на журналісцкую дзейнасць...”

Дэпутаты, спаслаўшыся на меркаванне Міністэрства інфармацыі, адказалі, што ўносіць змены ў заканадаўства “немэтазгодна”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео