BE RU EN
rss facebook twitter

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў асуджаны на год папраўчай калоніі строгага рэжыму

05.12.2013
Былы палітвязень Васіль Парфянкоў асуджаны на год папраўчай калоніі строгага рэжыму
Паводле рашэння суда Першамайскага раёна Мінска, Васіль Парфянкоў парушыў патрабаванні прэвентыўнага нагляду. Ён узяты пад варту ў залі суда і адпраўлены ў следчы ізалятар.

Прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым быў усталяваны 5 студзеня 2012 года тэрмінам на 1 год. Аднак за парушэнні ўмоваў нагляду суд Першамайскага раёна Менска 29 траўня 2012 года асудзіў яго па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу на 6 месяцаў арышту, які Парфянкоў адбываў у калоніі №6 горада Баранавічы. Пасля вызвалення з калоніі 9 лютага 2013 года, прэвентыўны нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгады. 12 ліпеня Парфянкову было ізноў прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу. Аднак справа да суда тады не дайшла, паколькі з 21 верасня Васіля Парфянкова накіравалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый ў Светлагорску тэрмінам на 1 год для прымусовага лячэння ад алкагалізму.

Суд мусіў адбыцца 28 лістапада, але паколькі ў судзе высветлілася, што Васілю Парфянкову не паведамілі пра дату суду за пяць дзён да яго пачатку, як таго патрабуе працэсуальнае заканадаўства, быў перанесены на 5 снежня.

5 снежня суддзя суду Першамайскага раёна Менска Леанід Ярмоленкаў, разгледзеўшы матэрыялы справы, абвясціў прысуд: 1 год папраўчай калоніі строгага рэжыму, з прымяненнем прымусовых мераў і бяспекі да асобаў, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, адпаведна з арт. 107 Крымінальнага кодэксу.

Напачатку судовага паседжання прадстаўнік абвінавачвання Гушэвіч зачытаў усе парушэнні, прэвентыўнага нагляду, якія здзейсніў Парфянкоў за перыяд ад 16 лютага да 4 чэрвеня. Яны заключаліся ў адсутнасці актывіста па месца рэгістрацыі пасля 20 гадзін, як гэта патрабавалася ўмовамі нагляду і не з’яўленнем яго на рэгістрацыю ў вызначаныя дні ў выканаўчую інспекцыю Першамайскага РУУСа.

Пракурор таксама агучыў матэрыялы двух адміністрацыйных спраў ад 4 красавіка і 17 траўня за парушэнні ўмоваў прэвентыўнага нагляду, за якія актывіста пакаралі штрафамі ў памеры 800 тысяч і 3 мільёны рублёў. Апошняе парушэнне ўсталяванага рэжыму Васіль Парфянкоў здзейсніў 6 чэрвеня, спазніўшыся дамоў на 20 хвілін. Гэта засведчылі сведкі з боку абвінавачвання, блытаючыся пры гэтым у часе здзяйснення парушэння, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Васіль Парфянкоў адмовіўся даваць паказанні ў судзе і не прызнаў сябе вінаватым. Ён патлумачыў, што пільная ўвага да яго з боку праваахоўных органаў – не што іншае, як чарговая спроба ізаляваць яго за актыўную грамадскую дзейнасць.

Адвакат у сваім выступе звярнула ўвагу на тое, што Васіль Парфянкоў – актыўны ўдзельнік апазіцыі, які за ўдзел у акцыі ў снежні 2010 года атрымаў турэмны тэрмін. Прэвентыўны нагляд быў усталяваны за ім менавіта дзеля таго, каб лепей кантраляваць усе ягоныя дзеянні.

Яна звярнула ўвагу суду, што накіраванне Парфянкова згодна з артыкулам 107 Крымінальнага кодэксу на прымусовае лячэнне ў ЛТП выклікае шмат пытанняў, паколькі пры гэтым праводзілася ўсяго толькі фармальная амбулаторная экспертыза, што, на яе думку, недастаткова, каб прызнаць яго асобаю, хворай на хранічны алкагалізм. Выклікаюць пэўныя сумненні і адміністрацыйныя справы па арт. 17.3 КаАП, узбуджаныя за знаходжанне яго ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, паколькі ніводнага акта медыцынскага агляду ягонага стану на алкаголь ў справах няма.

У сваім апошнім слове Васіль Парфянкоў адзначыў, што ніколі не прызнаваў прэвентыўны нагляд і таму вінаватым сябе не лічыць.

“Каяцца мне няма ў чым. Я – не злачынца, не злодзей, а звычайны беларус і люблю сваю краіну. Уладзе такія непатрэбныя, мяне проста хочуць ізаляваць ад грамадства” – завяршыў свой выступ Парфянкоў.

У Васіля Парфянкова застаецца магчымасць абскардзіць прысуд суда Першамайскага раёна ў касацыйным парадку ў Менгарсудзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео