BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускаму сыру не стаць пармезанам

01.12.2013
Беларускаму сыру не стаць пармезанам
Фота echeese.ru
Літоўскі аналаг клінковага сыру - тварожны сыр - унесены Еўракамісіяй у рэгістр ахоўваных прадуктаў мясцовага паходжання.

Тым часам літоўскі тварожны сыр у Беларусі добра вядомы пад назвай «клінковы» і таксама лічыцца нацыянальнай стравай. Ці паўплывае рашэнне Еўракамісіі на беларускі клінковы сыр і ці ёсць нейкая пагроза для будучыні прадукту? На гэтае пытанне адказал сайту nn.by гісторык і аўтар кнігі «Наша страва» Алесь Белы.

Рашэнне Еўракамісіі паказвае, наколькі больш канцэптуальна развіты рынак харчовых прадуктаў Літвы, што яны на некалькі крокаў наперадзе за Беларусь.

Лёсы клінковага сыру ў Беларусі і тварожнага сыру ў Літве вельмі падобныя. Літоўскі сыр таксама перажыў заняпад, змяншэнне папулярнасці. Аднак літоўцы, у адрозненне ад беларусаў, спрабуюць канцэптуалізаваць тавар, вывесці яго на еўрапейскія рынкі.

Праблема ў тым, што ў Беларусі ніхто не займаецца аховай прадуктаў як асаблівых нацыянальных страў. У падобнай сітуацыі мусяць узаемадзейнічаць розныя бакі.

Вытворцы, мусяць раскручваць прадукт, ствараць сапраўдны і якасны брэнд, у якога будзе прыгожы пакунак, якасць якога будзе стабільна высокай, каб і мясцовыя жыхары, і турысты ведалі, што гэты прадукт — мясцовая, нацыянальная цікавостка. Тут вялікая зацікаўленасць вытворцаў, бо адметнасць прадукту павышае яго дададзеную вартасць.

У той жа час дзяржава мусіць займацца юрыдычнымі працэдурамі. Патрэбна спачатку фіксаваць адметнасць прадукту на нацыянальным узроўні. Затым трэба выходзіць на міжнародны ўзровень, ініцыяваць рэгістрацыю адметных прадуктаў у Мытным саюзе, членам якога з’яўляецца Беларусь.

Але нашыя чыноўнікі не разумеюць значнасць такой працы. Бо гэтая праблема не ўваходзіць у шэраг вострых, а вынікі можна будзе заўважыць толькі ў доўгатэрміновай перспектыве. Таму гадоў праз пяць Беларусь рызыкуе застацца без кулінарнай адметнасці — усё цікавае зарэгіструюць суседзі. А нацыянальная кухня ёсць адным з каналаў трансляцыі культурнай спадчыны. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео