BE RU EN
rss facebook twitter

На "Ждановічах" падатковая інспекцыя канфіскавала тавар прадпрымальнікаў

30.11.2013
На "Ждановічах" падатковая інспекцыя канфіскавала тавар прадпрымальнікаў
Пасля 11 гадзін абароны ад падаткавікоў свайго тавару вечарам 29 лістапада гандляры разышліся. І тавар усё ж быў канфіскаваны.

Так скончыўся канфлікт на рынку «Ждановічы». Да аднаго з прадпрымальнікаў, які гандлюе джынсамі насупраць «Дому моды-4», прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспэкцыі і пачалі канфіскоўваць тавар.

Іншыя прадпрымальнікі, якія гандлююць па суседзтве, зачынілі свае кропкі і накіраваліся бараніць калегу. Агулам сабралася каля 200 чалавек. Падчас канфлікту нават дайшло да рукапашнай, паламалі сталы, на якіх былі раскладзеныя рэчы.

 Неўзабаве да падаткавікоў далучыліся супрацоўнікі міліцыі і АМАП. Пра падрабязнасьці інцыдэнту Радыё Свабода апавёў прадпрымальнік Вячаслаў Піліпук, сябра РГА «Перспэктыва»:

Вячаслаў Піліпук «Падаткавікі дачакаліся „перамогі“. З чатырох
павільёнаў, на якія яны „напалі“, тавар канфіскавалі з двух. Нейкія падставы ў падаткавікаў да канфіскацыі тавару былі. У прадпрымальніка, да якога прыйшлі з праверкай, на рынку 30 кропак. І падаткавікі хацелі з усіх канфіскаваць тавар. Таму супрацьстаянне вельмі яму дапамагло — толькі з двух канфіскавалі. А іншы тавар прыбраны з-пад удару».

Па словах Піліпука, супраць прадпрымальнікаў прыгналі некалькі аўтобусаў АМАПу, а таксама міліцэйскія ўазікі, аўтазак і некалькі цывільных аўтамабіляў. «Ніхто ня ўмешваўся, стаялі ўбаку. З АМАПу былі высокія досыць чыны — ад сяржантаў да падпалкоўнікаў», — кажа Піліпук.

Ён лічыць, што прадпрымальнікаў «узялі зморам» — людзі сталі разыходзіцца, каб завяршыць працоўны дзень, закрыць павільёны.

«Для падаткавікаў „Ждановічы“ — гэта ласы кавалак. На жаль, прадпрымальнікі адвыклі ад праверак, бо быў пэўны „мараторый“. Шмат хто расслабіўся, ня маюць ужо ўсіх дакумантаў. І падаткавікі пабачылі, што ёсць слабыя месцы — накінуліся, як грыфы на здабычу».

Згодна з патрабаваньнямі тэхнічнага рэгламэнту Мытнага саюзу «Пра бяспеку прадукцыі лёгкай прамысловасці» з 1 снежня прадпрымальнікам будзе забаронена прадаваць тавары, якія не маюць пацвярджэння якасці і бяспекі. З 1 лістапада пачаліся масавыя праверкі прадпрымальнікаў, якія часам суправаджаюцца канфіскаваннем тавару.  

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео