BE RU EN
rss facebook twitter

Прадпрымальнікі і падаткавікі ў «Ждановічах»: сценка на сценку

29.11.2013
Прадпрымальнікі і падаткавікі ў «Ждановічах»: сценка на сценку
Фота bymedia.net
На рынку «Ждановічы» працягваецца сутыкненне паміж прадпрымальнікамі і падаткавікамі.

Канфлікт пачаўся 29 лістапада каля 11 гадзіны, калі да аднаго з прадпрымальнікаў, які гандлюе джынсамі насупраць "Дома моды-4", прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспекцыі і пачалі канфіскоўваць тавар, паведамляе радыё "Свабода".

Іншыя прадпрымальнікі, якія гандлююць па суседcтве, зачынілі свае кропкі і накіраваліся бараніць калегу. Неўзабаве да падаткавікоў далучыліся супрацоўнікі міліцыі і АМАП.

"Цяпер яшчэ нічога не скончылася. Наадварот, усё разгортваецца. Нагналі АМАПу. Супрацьстаянне працягваецца, стаяць сцяна на сцяну. Стаяць прадпрымальнікі і АМАП разам з міліцыянтамі і супрацоўнікамі падатковай", — расказаў радыё "Свабода" прадпрымальнік Вячаслаў Піліпук.

Адзін з супрацоўнікаў падатковай інспекцыі паказаў прадпрымальнікам пасведчанне. "Прозвішча Дыкола, рэйдавы аддзел, Інспекцыя па падатках і зборах.
Нічога нам не патлумачылі, не адказалі на пытанне прадпрымальнікаў, чаму так адбываецца. Можа, там ёсць нейкія парушэнні, але нічога не патлумачылі. Проста прыехалі канфіскаваць тавар", — кажа Вячаслаў Піліпук.

Вячаслаў Піліпук дапускае, што такія дзеянні маглі быць вынікам нейкай праверкі, аднак здзіўляецца, чаму гэта нельга нармальна патлумачыць.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео