BE RU EN
rss facebook twitter

Еўрасаюз выдзеліў грошы на рэстаўрацыю парку ў горадзе Высокае

28.11.2013
Еўрасаюз выдзеліў грошы на рэстаўрацыю парку ў горадзе Высокае
radzima.org
Камянецкі раён нарэшце атрымаў грант у 5,7 млрд рублёў і пачне працу па аднаўленню парку вясной наступнага года.

У лютым-сакавіку наступнага года ў Высокім (Брэсцкая вобласць) павінны пачацца работы па рэстаўрацыі старога парку. Фінансаванне работ будзе весціся за кошт сродкаў Еўрапейскага саюза і ўласных сродкаў прадпрыемства «Камянецкае ЖКГ». Кошт работ па аб'екце «Рэстаўрацыя парку гісторыка-культурнай каштоўнасці — палацава-паркавага ансамбля ў г. Высокае» складае каля 5,7 млрд рублёў. З іх крыху больш за 5 млрд прыпадае на еўрапейскі грант, паведамляе сайт nn.by.

Некалькі гадоў Камянецкі раён спрабаваў удзельнічаць у конкурсе праектаў ЕС на атрыманне гранта ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча—Беларусь—Украіна па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі, але поспех напаткаў толькі ў гэтым годзе. Прычым адразу па трох праектах, два з якіх рэалізуюцца ў Высокім і адзін — у Камянцы. Гаворка ідзе аб будаўніцтве ў Камянцы новых ачышчальных збудаванняў поўнага цыклу ачысткі, аб пракладцы каналізацыйных сетак у старой частцы Высокага і аб рэканструкцыі старажытнага парку, закладзенага ў першай палове XVIII стагоддзя Міхаілам Сапегам.

Парк напраўду добры — нават цяпер. А ўжо ў канцы XIX стагоддзя, пасля перапланіроўкі, распачатай тагачаснай уладальніцай маёнтка графіняй Пелагеяй Патоцкай, ён, мяркуючы па апісаннях у дакументах таго часу, быў проста шыкоўны. Каб надаць парку новае жыццё і новы шарм, Потоцкая запрасіла Валяр'яна Кроненберга — вельмі вядомага і моднага ў той час архітэктара і спецыяліста ў галіне паркабудавання. Кроненберг гарманічна ўпісаў у агульны ансамбль руіны старога замка і Замкавы вал, папоўніў калекцыю рэдкіх дрэў і нязначна змяніў агульную планіровачную кампазіцыю. Дзякуючы яму, парк стаў, як пішуць у даведніках, «адным з самых маляўнічых і найбольш эмацыйна насычаным у краіне». Сляды мінулага хараства бачныя да гэтага часу, хоць парк запушчаны і здзічэлы. Каб прывесці яго ў парадак, каб адпавядаць паняццю «гісторыка-культурная каштоўнасць», патрабаваліся сур'ёзныя ўкладанні сродкаў, якімі Камянецкі раён не валодаў. І вось цяпер грошы з'явіліся. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео