BE RU EN
rss facebook twitter

Ніна Шыдлоўская: Важна мець у законе “Аб беларусах замежжа” нешта падобнае да карты паляка

23.11.2013 Надзея Калініна, ЕўраБеларусь
Ніна Шыдлоўская: Важна мець у законе “Аб беларусах замежжа” нешта падобнае да карты паляка
Пасля доўгага падарожжа законапраект “Аб беларусах замежжа” патрапіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў. Зараз ён знаходзіцца ў плане бліжэйшай сесіі, але ніхто не дасць гарантый, што ён будзе прыняты.

 – Мы спадзяемся, што законапраект будзе прыняты, – падзялiлася думкамi з карэспандэнтам Службы iнфармацыi "ЕўраБеларусi" старшыня Рады Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская. – На вялікі жаль, мы бачым, што ён так і не стаў прыярытэтным, і гэта ўсугубляецца сённяшняй эканамічнай сітуацыі ў краіне . І немагчыма сказаць, будзе ён разглядацца ў гэту сесію ці ў наступную. Але розныя міністэрствы, і найперш – Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў, прарабілі шмат працы адносна узгаднення ўсіх неабходных працэдурных момантаў. І гэта дае спадзеў, што ўсё-ткі прыняцце адбудзецца.

Спробы прыняць закон аб беларусах, якія жывуць за мяжой, паўтараюцца з 2002 года. Першы варыянт дакумента пад назвай “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой” далей дапаўненняў і дапрацовак не дайшоў. “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 2001 года імкнулася падштурхнуць з’яўленне падобнага дакумента, сабрала прапановы дэлегатаў Чацвёртага і Пятага з’ездаў беларусаў свету, суполак адносна напаўнення закона і прапанавала да разгляду дзяржаўным органам праект пад назвай “Аб беларусах замежжа”.

– Гэта прынцыпова, – тлумачыць Ніна Шыдлоўская. – Таму што сюды закладаецца паняційны апарат, а менавіта мэтавая група, то бок на каго будзе накіраваны сам закон.

Яна кажа, што першы варыянт законапраекта не быў дастаткова функцыянальным, бо за аснову бралі заканадаўства Расійскай Федэрацыі. Але зразумела, што яно не можа быць прымяніма ў дачыненні да Беларусі. Мы мусім абапірацца на практыкі падобных нам унітарных краінаў, а не федэратыўных. Таму пасля шматлікіх абмеркаванняў закон на доўгі час быў адкладзены.

– Калі ў другі раз вярнуліся да законапраекту на дзяржаўным узроўні, – працягвае старшыня, – накірунак яго змяніўся. Цяпер гэта – беларусы замежжа. І мы спадзяемся, што ўсё-ткі ў цяперашнім праекце застанецца шмат з таго, што мы прапаноўвалі. У тым ліку і разуменне, што беларусы – гэта не этнічная прыналежнасць, а атаясамленне сябе з беларускай нацыяй. Таму назва праекта - “Аб беларусах замежжа” - абнадзейвае.

Беларусы чакаюць канкрэтнага напаўнення і пэўных крокаў насустрач нашай дыяспары з боку дзяржавы. Пакуль што супрацоўніцтва праходзіць вельмі кропкава. Калі беларускія суполкі ці асобы могуць даць штосьці асязальнае ўзамен, з імі вядзецца больш актыўная праца, а калі практычнага прымянення ад іх няма, супрацоўнічаць з імі асабліва і не хочуць. Аднак палепшыць сітуацыю будзе немагчыма пакуль дзяржава не зробіць пэўныя крокі насустрач беларусам замежжа.

Было б важна атрымаць у гэтым законе пункты, якія ўтрымліваюць нешта падобнае да карты паляка: візавую палёгку, пункты адносна медыцынскага абслугоўвання і страховак і інш. Таму што зараз беларусы замежжа ідуць на роўных падставах з любым замежнікам, незалежна ад таго, наколькі яны спрыяюць захаванню і развіццю беларускага жыцця ў краінах свайго пражывання.

Вядома, што закон будзе мець больш рамкавы характар і выконваць агульныя функцыі. Дзяржаўным структурам яшчэ давядзецца працаваць дзеля распрацоўкі нарматыўнай базы, падзаконных актаў, якія будуць рэгуляваць увядзенне яго ў практыку. Але ён будзе вялікім крокам уперад дзеля беларусаў, якія жывуць па-за межамі краіны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео