BE RU EN
rss facebook twitter

На юбілей Дзеда Мароза прыедуць 15 казачных персанажаў з розных краін

20.11.2013
На юбілей Дзеда Мароза прыедуць 15 казачных персанажаў з розных краін
На святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 10-годдзю адкрыцця маёнтка беларускага Дзеда Мароза, што ў Белавежскай пушчы, прыедуць 15 казачных персанажаў з розных краін.

Пра гэта беларускі Дзед Мароз паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 лістапада.

Святкаванне юбілею маёнтка адбудзецца ў Белавежскай пушчы 13—15 снежня. Паводле слоў Дзеда Мароза, на ўрачыстасць прыедуць расійскі Дзед Мароз з Вялікага Усцюга, Кастрамская Снягурка, татарскі Кыш Бабай, фінскі Ёулупукі, украінскі Святы Мікалай, цар Берандзей і іншыя.

"Упершыню да нас у казачны маёнтак прыедуць беларускія сябры — мой прадзед, бог зімы Зюзя Паазерскі, які жыве ў Віцебскай вобласці, Балотнік з Бярэзінскага запаведніка, і, паколькі ў сярэдзіне кастрычніка ў мяне над маёнткам зведала крушэнне ступа малодшай сястры Бабы-Ягі Бабы-Карготы, з ёй таксама можна будзе ўбачыцца", — расказаў Дзед Мароз.

Ён таксама адзначыў, што сёлета ў маёнтак упершыню з'явіцца яго жонка Матухна Зіма і трое іх дачок — Сцюжа, Віхура і Мяцеліца, паведамляе БелаПАН.

Паводле слоў Дзеда Мароза, 13 снежня казачныя госці і іншыя наведвальнікі будуць прыбіраць галоўную ёлку маёнтка, якой сёлета спаўняецца 150 гадоў.

14 снежня свята будзе прысвечана новаму міжнароднаму турыстычнаму праекту "Казачная карта Расіі і Беларусі", у межах якога ў маёнтак будзе ўстаноўлена першая міжнародная казачная вярста, правобраз казачнай карты Расіі і Беларусі і першы казачны дарожны знак, які заклікае вадзіцеляў прачытаць верш Дзеду Марозу. Акрамя таго, у маёнтку будзе закладзена алея славы казачных персанажаў.

15 снежня адбудзецца прэзентацыя турыстычных праграм замежнымі гасцямі маёнтка, а таксама падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшую казку, у якім узялі ўдзел каля 700 чалавек з Брэсцкай вобласці, і конкурсу на лепшы падарунак казачным гасцям свята.

Як паведаміла намеснік дырэктара РУП "Цэнтркурорт" Алена Брок, кошт аднадзённага тура для турыстаў, якія адпраўляюцца ў маёнтак дзеда Мароза з Мінска з групай, складае прыкладна 500 тысяч рублёў. Аднадзённая праграма для індывідуальных турыстаў, якія дабіраюцца ў Белавежскую пушчу на ўласным транспарце, каштуе каля 100 тысяч рублёў для дарослага наведвальніка і 90 тысяч — для дзіцяці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео