BE RU EN
rss facebook twitter

Законапраект “Аб беларусах замежжа” прымаецца ўжо 11 гадоў

19.11.2013
Законапраект “Аб беларусах замежжа” прымаецца ўжо 11 гадоў
Ці ператворыцца нарэшце законапраект у паўнавартасны закон?

Доўгачаканы праект закону “Аб беларусах замежжа” паступіў у Палату прадстаўнікоў. Дарэчы, гэта не першы раз, калі праект закону пасля ўзгаднення паміж усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі ўстановамі фактычна дайшоў да апошняй стадыі разгляду. Такое ўжо было ў 2002 годзе. Тады праект закону меў назву “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”, але з незразумелых прычынаў прыняцце закону так і не адбылося, і ён надоўга выпаў з прыярытэтаў дзяржаўнай замежнай палітыкі.

Неабходнасць прыняцця закону Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” агучвала даўно: з 2001 года гэтае пытанне было асноўным у парадку дня працы з’ездаў беларусаў свету, што склікаюцца “Бацькаўшчынай” кожныя чатыры гады. Больш за тое, на з’ездах не толькі прымаліся звароты да Ураду з заклікам прыняць адпаведны закон, дэлегаты выходзілі з канкрэтнымі прапановамі, датычнымі зместу закону. Практычна гатовы законапраект быў накіраваны Згуртаваннем ва Урад па выніках і Чацвёртага (2005 г.), і Пятага (2009 г.) з’ездаў беларусаў свету. Гэты дакумент быў складзены з улікам меркавання дыяспары, а таксама падобнага заканадаўства іншых унітарных краінаў. “Бацькаўшчына” прапанавала назваць законапраект “Аб беларусах замежжа”.

У канцы 2009 года пры Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь зноў была створаная працоўная група па распрацоўцы законапраекта, у яе ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі і грамадскіх арганізацый, што працуюць з беларускай дыяспарай, у тым ліку і “Бацькаўшчыны”. У выніку быў распрацаваны законапраект, які ўсё ж атрымаў назву “Аб беларусах замежжа”. Некалькі год законапраект вандраваў па розных дзяржаўных установах дзеля ўзгадненняў, і, адпаведна, змяняўся яго змест.

-Апошнім часам над канчатковым варыянтам законапраекта перад падачай у Палату прадстаўнікоў працавала Міністэрства замежных спраў Беларусі, больш за тое, у выпадку прыняцця закону асноўная нагрузка па яго выкананні будзе класціся менавіта на гэтую дзяржаўную ўстанову. -Праца над законапраектам сапраўды ішла не адзін год. Некаторыя дзяржаўныя ўстановы не адразу пагадзіліся з яго мэтазгоднасцю. Пасля значны час спатрэбіўся для таго, каб прыйсці да адзінага разумення ўсімі ўдзельнікамі працэсу паняццяў і прынцыпаў, якія закладваюцца ў гэты прававы акт. У выніку прадстаўлены Урадам у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь законапраект з'яўляецца досыць кампрамісным.

Аднак галоўнае — гэта агульнае разуменне патрэбнасці закону як для дзяржавы, так і для тых, каму ён адрасаваны, — для беларусаў, якія пражываюць за мяжой. І менавіта гэта дазваляе спадзявацца, што прыняцце закону адбудзецца ў найбліжэйшай перспектыве. На дадзеным этапе Урад выканаў усё, што ад яго залежыць, — вызначыўся з адзіным падыходам, скарыстаў сваё права заканадаўчай ініцыятывы. Цяпер працэс знаходзіцца ў руках парламентарыяў. Праект дакумента ўжо разгледжаны на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якая падтрымала законапраект і рэкамендавала яго да разгляду ў першым чытанні, - заявіў ЗБС “Бацькаўшчына” начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео