BE RU EN
rss facebook twitter

Лідар прадпрымальнікаў запрашае Лукашэнку прыйсці на рынак

19.11.2013
Лідар прадпрымальнікаў запрашае Лукашэнку прыйсці на рынак
Личности
Фота gazetaby.com
Кіраўнік "Перспектывы" Анатоль Шумчанка звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом.

Нагодай стала сітуацыя з увядзеннем Тэхрэгламента Мытнага саюза. Нагадаем, што з 1 снежня 2013 года прадпрымальнікі не змогуць гандляваць несертыфікаванымі таварамі лёгкай прамысловасці. Раней меркавалася, што Тэхрэгламент будзе канчаткова ўведзены толькі з 1 ліпеня 2014 года.

У сваім звароце Шумчанка нагадвае, што яшчэ 8 гадоў таму, у сакавіку 2005 года, Лукашэнка сустракаўся з прадпрымальнікамі:

"У 2005 годзе дадзена было даручэнне ўраду — стварыць аптовыя базы. Аптовыя базы за восем гадоў не стварылі! І зараз яны хочуць за месяц стварыць... Ведаеце, гэта стаіць у адным шэрагу з дрэваапрацоўкай і іншымі даручэннямі Лукашэнкі. Іх ніхто не выконвае, і яго ніхто не слухае, атрымоўваецца..."

Нагадаем, некалькі дзён таму віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч паведаміў, што дзяржаўныя структуры створаць аптовыя базы. На іх, нібыта, прадпрымальнікі і змогуць атрымоўваць тавары, а не звяртацца да пасярэднікаў.

У сваю чаргу, лідар прадпрымальнікаў кажа, што ім таксама не патрэбныя пасярэднікі для размовы з Лукашэнкам. Шумчанка ўжо накіраваў свой ліст электроннай поштай у Адміністрацыю прэзідэнта.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео