BE RU EN
rss facebook twitter

Вярхоўны суд адмовіў Логвінаву ў ягонай спробе вярнуць выдавецкую ліцэнзію

18.11.2013
Вярхоўны суд адмовіў Логвінаву ў ягонай спробе вярнуць выдавецкую ліцэнзію
Фота "Наша ніва"
Дзясяткі пісьменнікаў прыйшлі падтрымаць Логвінава ў суд з Міністэрствам інфармацыі.

У Вышэйшым гаспадарчым судзе адбыўся разгляд справы па пазове выдавецтва "Логвінаў" да Міністэрства інфармацыі. Мінінфа забрала ў выдаўца ліцэнзію. Ігар Логвінаў абскарджваў гэтае рашэнне.

Журналістаў з фота- і відэакамерамі у залу паседжанняў суда не пусціла ахова пад камандаваннем невядомага мужчыны ў цівільным, які адмовіўся назваць сябе і сваю пасаду.

Падтрымаць Ігара Логвінава прыйшлі выдатныя дзеячы грамадства і культуры Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Бабкоў, Вольга Шпарага, Павал Касцюкевіч.
"Справа, якая разглядаецца сёння, не руцінная і не шараговая, -- сказаў у судзе пісьменнік Уладзімір Арлоў. -- Гаворка ідзе пра лёс аўтарытэтнага выдавецтва. Яно працуе чатырнаццаты год. За гэты час выйшла каля 700 кніг. Выдавецтва з'яўляецца адным з лідараў па выданні мастацкай літаратуры па беларускай мове. Высокі суд, -- звярнуўся ён да суддзі, -- вашае рашэнне, якое дазволіла б працягваць выдавецтву сваю працу, было б адначасова і рашэннем у падтрымку нашай беларускай культуры".

Справу разглядала суддзя Таццяна Праташчык.

Інтарэсы Міністэрства інфармацыі ў судзе баранілі дзве спецыялісткі з юрыдычнай службы.

Суддзя адмовіла выдаўцу ў ягоным пазове, піша “Наша ніва”.

Вось як пракаментаваў Еўрарадыё рашэнне суда Ігар Логвінаў:

“Рашэнне суда мяне не здзіўляе. Больш здзіўляе пазіцыя Міністэрства інфармацыі. Справы аб экстрэмізме праходзяць перыядычна. Яны абмяжоўваюцца папярэджаннямі, альбо нейкімі больш мяккімі санкцыямі. А ў дачыненні да нас была выбраная такая жорсткая і цынічная форма. Гэта сведчыць аб стаўленні Мінінфармацыі да сваіх выдаўцоў і да нацыянальнай літаратуры ў цэлым”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео