BE RU EN
rss facebook twitter

У абарону выдавецтва «Логвінаў» збіраюцца подпісы праз Сеціва

12.11.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У абарону выдавецтва «Логвінаў» збіраюцца подпісы праз Сеціва
Прадстаўнікі беларускай мастацкай, інтэлектуальнай і акадэмічнай супольнасцяў настойваюць на пераглядзе рашэння Мінінфармацыі аб пазбаўленні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць выдавецтва «Логвінаў».

Аўтары ліста - Вольга Шпарага, к.ф.н., дацэнт ЕГУ, рэдактар ​​інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа»; Артур Клінаў, мастак, пісьменнік, кіраўнік медыя-праекта «pARTisan»; Валянціна Кісялёва, арт-дырэктар Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»; Таццяна Арцімовіч, арт-крытык, рэжысёр; Алена Танкачова, старшыня Праўлення асветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі»; Аляксандр Адамянц, дырэктар Цэнтра еўрапейскіх даследванняў, гл. рэдактар ​​інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа» - лічаць такое рашэнне неадпаведным патрабаванням заканадаўства.

У звароце нагадваецца, што 23 верасня Ігар Логвінаў, дырэктар выдавецтва «Логвінаў», атрымаў паведамленне за подпісам намесніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч аб спыненні ліцэнзіі на права ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці «ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў». З ліста Ананіч вынікала, што парушэнні заключаюцца ў выпуску выдавецтвам «Логвінаў» друкаванага выдання «Прэс-фота Беларусі – 2011», прызнанага судом экстрэмісцкім. У апавяшчэнні давалася спасылка на адпаведнае рашэнне калегіі Міністэрства інфармацыі ад 20 верасня і загад ад той жа даты без прозвішча асобы, якая яго падпісала.

Да гэтага часу Ігар Логвінаў не атрымаў загада аб спыненні дзеяння ліцэнзіі з указаннем на канкрэтныя парушэнні прававых актаў, якія паслужылі падставай для прыняцця такога рашэння, роўна як і не мае інфармацыі пра парадак абскарджання загаду. Адсутнасць ўказанняў на канкрэтныя парушэнні пазбаўляюць Выдавецтва магчымасці прадставіць аргументаваную пазіцыю ў абарону сваіх правоў. Выдавец сцвярджае, што парушэнняў, пералік якіх прадстаўлены ў палажэнні ўказа прэзідэнта «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», ён не дапускаў.

У сваю чаргу Міністэрства інфармацыі, лічыць Ігар Логвінаў, парушыла дадзенае палажэнне тым, што адразу адклікала ліцэнзію, а не вынесла прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў. Такім чынам, для прыняцця рашэння аб адкліканні ліцэнзіі адсутнічаюць законныя падставы.

Незалежнае выдавецтва «Логвінаў» існуе з 2000 года. Займаецца выданнем сучаснай беларускай літаратуры, навуковай літаратуры па гуманітарных дысцыплінах, перакладамі на беларускую і рускую мовы, такім чынам адыгрываючы значную ролю ў падтрымцы і развіцці беларускай культуры і навукі. Неаднаразова менавіта кніжны стэнд выдавецтва «Логвінаў» запрашалі прадстаўляць незалежную беларускую літаратуру на міжнародных кніжных кірмашах.

Прадстаўнікі беларускай мастацкай, інтэлектуальнай і акадэмічнай супольнасцяў падзяляюць патрабаванні Ігара Логвінава і настойваюць на пераглядзе раней прынятага рашэння і аднаўленні ліцэнзіі.

Акрамя збору подпісаў праз інтэрнэт-пляцоўку Change.org, ажыцяўляецца таксама збор подпісаў на папяровым варыянце петыцыі. Падпісаць можна ў Галерэі “Ў” (пр.Незалежнасці, 37а).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео