BE RU EN
rss facebook twitter

У Гродне праходзіць навуковая канферэнцыя памяці Міхася Чарняўскага

10.11.2013
У Гродне праходзіць навуковая канферэнцыя памяці Міхася Чарняўскага
У Гродне ўчора распачала працу VІ міжнародная навуковая канферэнцыя «Гарадзенскі соцыум: гісторыя і памяць».

 Двухдзёння канферэнцыя адбываецца ў межах традыцыйных грамадскіх Дзён святога Губерта, апякуна Гродна. Удзел бяруць больш 30 гісторыкаў з Беларусі, Польшчы і Літвы.

«Гарадзенскі соцыум: гісторыя і памяць» засяродзіцца на праблематыцы сацыяльнай гісторыі, паведамляе "Наша Нiва".

У цэнтры даследчай увагі – гарадскі socium, а менавіта сацыяльнае жыццё горада, яго структура, сістэма сацыяльных адносінаў ды іх эвалюцыя. Галоўным героем канферэнцыі з’яўляецца Гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё.

Канферэнцыя працуе ў двух секцыях: «Гараджане эпохі Вялікага Княства Літоўскага» (мадэратар к.г.н. Віталь Галубовіч) і «Горад і яго жыхары ў ХІХ – ХХ стст.» (мадэратар д.г.н. Алесь Смалянчук).

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.

Канферэнцыя прысвечана памяці гісторыка Міхася Чарняўскага.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео