BE RU EN
rss facebook twitter

Сатканы першы пояс, адпаведны сапраўдным слуцкім паясам

09.11.2013
Сатканы першы пояс, адпаведны сапраўдным слуцкім паясам
На новым абсталяванні РУП «Слуцкія паясы» выраблены першы слуцкі пояс, які адпавядае сусветна вядомым старажытным аналагам.

 Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам «ІК» Ларыса Тарасава, дырэк­тар прадпрыемства, экс­клю­зіўны выраб адразу быў адвезены ў Мінск на экспертызу, якую правядуць спецыялісты і гісторыкі.

«Але ўжо сёння можна зазначыць, што ў цэлым пояс па тэхналагічных параметрах, арнаментацыі, коле­равай гаме адпавядае старажытным ана­лагам, – паведаміла яна. – Даўжыня пояса – 3 метры, шырыня – 35 санты­метраў, такі ж «малюнак», столькі ж пера­пляценняў нітак – 27».

Першы сучасны слуцкі пояс пробны. Ён сатканы з шаўковых і мета­нітавых нітак. Але ў далейшым паясы плануюць вырабляць з залатых і сярэбраных нітак.

Для выпуску першага экзэмпляра спецыялістам фабрыкі спатрэбілася каля 60 гадзін. Пасля далейшай абкаткі абсталявання час выпуску аналагаў слуцкіх паясоў будзе скарочаны.

Нагадаем, што пояс вы­­­раб­­лены на адмысловым тэхналагічным аб­ста­ляванні нямецкай кампаніі «Магеба», якое ўстаноўлена на прадпрыемстве ў верасні гэтага года. Аўтаматызаваная, з праграмным кіраваннем лінія зроблена пад заказ – адмыслова для вытвор­часці слуцкіх паясоў.

Што тычыцца адкрыцця адноўленай фабрыкі, а дакладней музейна-вытворчага комплексу «Слуцкія паясы», то, па словах Ларысы Тарасавай, аб’ект цалкам гатовы. «Мы чакаем, што ў бліжэйшы час у Мінску будзе вызначана дата для ўрачыстасцей, і комплекс адкрыецца для наведвальнікаў», – паве­да­міла суразмоўца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео