BE RU EN
rss facebook twitter

На тэлеканал «Белсат» падала ў суд беларуская фірма

08.11.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
На тэлеканал «Белсат» падала ў суд беларуская фірма
Прадыпрымальнік Андрэй Белякоў сцвярджае, што тэлебачанне «Белсат» незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак.

Суд мае адбыцца ўжо 11 лістапада ў Менску ў Вярхоўным суддзе а 10:00.

Уладальнік таварнага знаку «Белсат» займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання і радыётэхнічнага абсталявання. Паўстала фірма ў 2003 годзе пад кіраўніцтвам Сяргея Лысянкова і тады называлася «Хайтэх-маркет».

У траўні 2006 года ўжо было вядома пра тое, што паўстае тэлеканал і мае назву «Белсат ТВ». Праз месяц уласнік кампаніі «Хайтэх-маркет» Сяргей Лысянкоў аддаў таварны знак Андрэю Белякову, які змяняе назву на Унітарнае прадпрыемства «БЕЛСАТплюс», а ў 2011 годзе ў спецыфікацыі фірмы з’яўляецца слова ТВ, што праўда, выключна кабельнае.

«Такія супадзенні бываюць толькі ў казках»,пракаментавала сітуацыю прэс-службе «Белсату» дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

У прэс-службе заўважаюць, што тэлебачанне зарэгістраванае ў Польшчы, таксама, як і дамен сайту. Даменнае імя не зарэгістраванае ў Беларусі ды не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, таксама і тэлебачанне не транслюцца з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і знак – не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права.

Да таго ж «Белсат» зарэгістраваны як «Белсат ТВ» («Belsat TV»), а гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства – як «БЕЛСАТплюс» (пасведчанне аб рэгістрацыі № 190991566).

11 лістапада – у Польшчы Дзень Незалежнасці ды таксама афіцыйны выходны. У сувязі з гэтым «Белсат» звяртаецца ў суд з просьбаю перанесці судовае паседжанне.

«Відавочна нам намагаюцца ўскладніць існаванне. У Еўразвязе ўсе вельмі лічацца з літараю закону, асабліва з аўтарскімі правамі, таму ўлады Беларусі намагаюцца стварыць уражанне, што мы працуем не ў згодзе з законам. Таксама, я мяркую, вырак у такой справе будуць выкарыстоўваць, каб чарговы раз адмовіць нам у акрэдытацыі», – каментуе позву дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Фірма, якая падала ў суд на «Белсат ТВ», не хоча грашовай кампенсацыі. Яе адзінае патрабаванне, каб спадарожнік «Astra» прыпыніў трансмісію сігналу тэлебачання «Белсат».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео