BE RU EN
rss facebook twitter

Cёння 130-гадовы юбілей Вацлава Ластоўскага

08.11.2013
Cёння 130-гадовы юбілей Вацлава Ластоўскага
Наш славуты зямляк Вацлаў Ластоўскі нарадзіўся 27 кастрычніка (8 лістапада) 1883 года ў фальварку Калеснікi Дзісенскага павета Віленскай губергні.(цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці).

Вацлаў Ластоўскі ў нялёгкі чам абраў шлях служэння свайму народу. Працаваў у рэдакцыі газеты «Наша Ніва», быў сябрам і паплечнікам Я.Купалы, Я.Коласа, А.Уласава, М.Багдановіча, А.Пашкевічанкі, іншых дзеячоў нашага адраджэння. Менавіта ў публікацыях на старонках «Нашае Нівы» раскрыўся ягоны талент публіцыста, гісторыка, пісьменніка. Ён аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі», выхад якой у 1910 годзе стаўся вялікай падзеяй у грамадскім жыцці.

У 1916—1917 гадах В.Ластоўскі выдаваў газету «Гоман». У 1919 годзе ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Быў гарачым прыхільнікам і адным з галоўных ідэолягаў незалежнасці Беларусі. Ад снежня 1919 года — Старшыня Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, а з 1920 года — прэм’ер-міністр эміграцыйнага ўраду. Браў удзел у працы міжнародных канфэрэнцыяў, форумаў, на якіх ад імя ўрада БНР адстойваў ідэі нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі, пратэставаў супраць дыскрымінацыі і прыгнёту з боку Польшчы і Савецкай Расеі.

Пасля адыходу ад палітыкі займаўся навуковай, грамадскай і выдавецкай працай. Выдаваў у Каўнасе часопіс «Крывіч» (1923—1927 гады). У 1926 годзе ўдзельнічаў у працы Акадэмічнай канферэнцыі ў Менску. Аўтар грунтоўнага выдання «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (Каўнас, 1926).

У 1927 годзе, пакінуўшы спакойныя ўмовы працы на эміграцыі, В.Ластоўскі на запросіны ўрада БССР пераехаў у Менск, каб узяць удзел у нацыянальна-культурным і дзяржаўным адраджэнні Беларусі. Працаваў дырэктарам Дзяржаўнага музэю БССР. Менавіта ягонымі намаганнямі быў выратаваны рэквізаваны бальшавікамі крыж Эўфрасінні Полацкай. Ад 1928 года В.Ластоўскі неадменны сакратар і акадэмік АН БССР. Праводзіў ня толькі ўласныя даследванні, але й шмат энэргіі аддаваў на арганізацыю новых кірункаў беларускае навукі і ўзгадаванне маладых навуковых кадраў.

У 1930 годзе разам з іншымі выдатнымі дзеячамі навукі і культуры Вацлаў Ластоўскі быў арыштаваны і засуджаны па сфабрыкаванай НКВД справе гэтак званага Саюза Вызвалення Беларусі на высылку за межы БССР. На пачатку 1938 года паўторна арыштаваны ў Саратаве і 23 студзеня расстраляны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео