BE RU EN
rss facebook twitter

Беларуская Нацыянальная платформа: Еўрасаюз не павінен аслабляць увагу да Беларусі

05.11.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Беларуская Нацыянальная платформа: Еўрасаюз не павінен аслабляць увагу да Беларусі
фота Службы iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Напярэдадні трэцяга Саміту УП, які пройдзе 28-29 лістапада ў Вільні, Беларуская Нацыянальная платформа прыняла прысвечаную яму рэзалюцыю.

 Дакумент стаў асноўным вынікам канферэнцыі «Будучыня Форуму грамадзянскай супольнасці ў фокусе трэцяга Саміту Усходняга партнёрства».

4 лістапада ў Мінску прадстаўнікі Беларускай Нацыянальнай платформы ФГС УП правялі аднадзённую канферэнцыю. Мерапрыемства пачалося з абмеркавання вынікаў пятай сустрэчы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая прайшла ў Кішынёве. Нараўне з важнымі пазітыўнымі бакамі, ўдзельнікі звярнулі ўвагу на шматлікія недапрацоўкі. На кішынёўскай сустрэчы так і не ўдалося сфармуляваць дакладнае пасланне ўдзельнікам Саміту Усходняга партнёрства ў Вільні, а выніковы дакумент не ўтрымлівае палажэнняў, здольных прасунуць Усходняе партнёрства наперад і ўзмацніць ролю арганізацый грамадзянскай супольнасці ў праграме. Гэта ставіць пад сумнеў палітычную значнасць Форума. Крытыкавалася і арганізацыя выбарчых працэдур Форуму. У сваіх прапановах адносна праекта Стратэгіі Форуму ГС удзельнікі мінскай канферэнцыі рэкамендавалі распачаць неабходныя намаганні па вяртанні Форуму яго стратэгічнай і палітычнай ролі ў рамках Усходняга партнёрства , узмацніць камунікацыю паміж Кіруючым камітэтам і Нацыянальнымі платформамі, развіваць прамыя партнёрскія адносіны паміж Сакратарыятам Форуму і Нацыянальнымі платформамі - менавіта гэтыя меры могуць спрыяць паляпшэнню сітуацыі.

На канферэнцыі быў таксама прадстаўлены сайт Беларускай Нацыянальнай платформы npbelarus.info, створаны спецыяльна для камунікацыі паміж арганізацыямі - удзельніцамі Нацплатформы і для прадстаўлення поўнай карціны дзейнасці Нацплатформы.

Галоўным вынікам мінскай сустрэчы стала рэзалюцыя, адрасаваная ўдзельнікам саміту Усходняга партнёрства ў Вільні 28-29 лістапада і беларускім уладам. Члены Беларускай Нацыянальнай платформы пазітыўна ацанілі саму ініцыятыву «Усходняе партнёрства», якая за амаль 5 гадоў свайго існавання стала здольнай прыцягнуць на шлях паслядоўнай еўрапейскай інтэграцыі шэраг постсавецкіх краін. Адначасова ў дакуменце адлюстраваны і трывожныя моманты для развіцця як усяго Форуму, так і беларускай грамадзянскай супольнасці , у прыватнасці. Пасля віленскага Саміту існуе пагроза падзелу краін -удзельніц Усходняга партнёрства на дзве нероўныя часткі: актыўных удзельнікаў і «аўтсайдэраў».

Вялікая верагоднасць таго , што з прычыны гэтага Еўразвяз можа адказаць зніжэннем ўвагі да Беларусі, а гэта замарозіць сітуацыю пераменаў у краіне. «Усведамляючы ступень пагроз і важнасць выклікаў, а таксама ўласную адказнасць у гэтай сітуацыі, мы заклікаем усе краіны Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Саюза не дапусціць нероўнага стаўлення да краінаў УП у залежнасці ад ступені прагрэсу ў дыялогу з Еўропай. Зрабіць усё магчымае для таго, каб захаваць і ўзмацніць ролю грамадзянскай супольнасці ў будучай канструкцыі Усходняга партнёрства,” - адзначаецца ў рэзалюцыі.

У сувязі з пагрозамі і выклікамі маючага адбыцца Саміту, удзельнікі мінскай канферэнцыі звярнуліся таксама і да беларускіх уладаў, акцэнтуючы іх увагу на неабходнасці прадстаўніцтва на віленскім Саміце дэлегацыі не ніжэйшай за ўзровень кіраўніцтва МЗС краіны, а таксама на безумоўным вызваленні палітвязняў.

У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што расце супрацьстаянне ў краіне паміж дзвюма рэгіянальнымі інтэграцыйнымі праграмамі - Усходняе партнёрства і Еўразійскі эканамічны саюз. Члены Беларускай Нацыянальнай платформы заклікалі ўсе краіны Усходняга партнёрства і краіны Еўрасаюза прыкласці максімум намаганняў для зніжэння ступені супрацьстаяння паміж гэтымі праграмамі і для пошуку кампрамісаў па спрэчных пытаннях, што будзе спрыяць нармалізацыі міждзяржаўных адносін паміж краінамі - суседзямі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео