BE RU EN
rss facebook twitter

"Ляпіс Трубяцкі" выдаў першы беларускамоўны альбом

01.11.2013
"Ляпіс Трубяцкі" выдаў першы беларускамоўны альбом
1 лістапада ў Інтэрнэце адбыўся рэліз альбома "Грай" гурта "Ляпіс Трубяцкі". Гэта першы ў гісторыі каманды цалкам беларускамоўны дыск.

 Ені змяшчае 10 вядомых трэкаў з новым мастэрынгам і 2 цалкам новыя песні – "Месяц" і "Сонейка".

"Гэты альбом не мае нейкай пэўнай канцэпцыі, – тлумачыць лідар "Ляпісаў" Сяргей Міхалок. – У ім ёсць сонечныя, яркія песні, а ёсць сумныя, журботныя, прасякнутыя настальгіяй. Яны былі напісаныя ў розныя перыяды майго жыцця і адлюстроўваюць усю палярнасць маіх поглядаў і эмоцый. А прысвяціць гэтую пласцінку я хачу тым людзям, якія ламаюць тандэтны, залізаны, тэлевізійна-малюнкавы вобраз беларусаў – гэткіх цярплівых, ціхіх, спакойных, працавітых, якія не любяць зменаў. Мы жадаем паказаць, што ёсць і іншыя беларусы – якія могуць быць дзёрзкімі, шумнымі, могуць не баяцця праяўляць сваю індывідуальнасць, якія не жадаюць пражыць сваё жыццё рахама і памяркоўна, а жадаюць быць волатамі, кіроўцамі сваіх лёсаў. Якія ў розных сферах жыцця ствараюць, змагаюцца, дасягаюць, здзіўляюць. Такіх людзей шмат, мы іх ведаем і альбом "Грай" – для іх і пра іх".

Адмыслова да выдання на складанцы "Грай" ужо вядомыя трэкі атрымалі новы мастэрынг ад Джасціна Штурца, які працуе на студыі Sterling Sound у Нью-Ёрку – і загучалі па-новаму.

"Джасцін працаваў над альбомамі Slipknot, Paramore і іншых вядомых артыстаў, ён вельмі круты прафесіянал, – распавядае Міхалок. – Я гэта зразумеў, калі пасля яго працы раптам пачуў у некаторых нашых старых песнях партыі, якія да гэтага наогул не было чуваць ".

Прэзентацыя альбома "Грай" адбудзецца ў Вільні, на стадыёне Siemens Arena, 30 лістапада. Напярэдадні гэтага канцэрта альбом будзе выдадзены на CD, вініле і адмысловых mp3-плэерах Lyapis Crew.

Беларуская прэм’ера альбома адбылася на партале Tut.by . Расійская – на партале “Яндэкс музыка". Украінская – на партале Vesti.ua . 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео