BE RU EN
rss facebook twitter

Ад салігорскіх чыноўнікаў патрабуюць справаздачу за сродкі на безбар'ерны асяродак

31.10.2013
Ад салігорскіх чыноўнікаў патрабуюць справаздачу за сродкі на безбар'ерны асяродак
Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту з Салігорску цікавяцца ў мясцовых уладаў, куды пайшлі грошы на стварэнне безбар’ернага асяродку ва ўстановах адукацыі.

Як паведамляюць мясцовыя прадстаўнікі БХК, на іх адрас патрапіла інфармацыя аб выдаткоўванні з бюджэту значных фінансавых сродкаў на паляпшэнне сітуацыі з безбар’ерным асяродкам у салігорскіх школах. Гаворка можа весціся аб суме ў два мільярды беларускіх рублёў. Да 1 верасня 2013 году ва ўстановах адукацыі Салігорску усе будаўнічыя працы, звязаныя з асваеннем дадзеных сродкаў, мусілі быць скончаныя. Аднак візуальны агляд гарадскіх аб’ектаў устаноў адукацыі прымушае засумнявацца ў мэтавым выкарыстанні гэтых сродкаў. Напрыклад, пандусы, якія мусяць быць ва ўсіх школах, так і не з’явліся. Па інфармацыі праваабаронцаў, аналагічныя пытанні ўзніклі і ў абласнога аддзела адукацыі, які пад час інспекцыі па выкананні праграмы выявіў тыя ж праблемы. Найбольш верагодным, па інфармацыі прадстаўнікоў БХК, выглядае сцэнар расходвання згаданых вышэй сродкаў на патрэбы сельскай гаспадаркі раёна.

Каб спраўдзіць атрыманую інфармацыю праваабаронцы накіравалі адмысловы запыт на імя старшыні Салігорскага райвыканкама Аляксандра Рымашэўскага. Яны просяць паведаміць аб фактычнай суме выдаткаваных фінансавых сродках на паляпшэнне безбар’ернай інфраструктуры ва ўстановах адукацыі Салігорска, а таксама пацвердзіць альбо аспрэчыць атрыманую праваабаронцамі інфармацыю аб мэтавасці іх выкарыстання.

Акрамя таго, праваабаронцы просяць чыноўнікаў прадставіць інфармацыю аб прычынах парушэння архітэктурна-будаўнічых нормаў і патрабаванняў заканадаўства па безбар’ернай інфраструктуры ў пабудаванай новай школе ў мікрараёне №18, паведамляе "Вясна". Як вядома, будаўнічыя правілы прадугледжваюць стварэнне безбар’ернага асяродку пры новым будаўніцтве ўстановаў адукацыі ў абавязковым парадку. Аднак пасля завяршэння будаўніцтва новай школы ў Салігорску высветлілася, што безбар’ерная інфрастурктура ў ёй так створана і не была.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео