BE RU EN
rss facebook twitter

Палітвязень Андрэй Гайдукоў сустрэўся з роднымі

30.10.2013
Палітвязень Андрэй Гайдукоў сустрэўся з роднымі
Маці Вольга Гайдукова мела доўгатэрміновае спатканне з сынам у калоніі №19 Магілёва.

24-гадовы грамадскі актывіст, былы рабочы наваполацкага “Нафтана” асуджаны на 1 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму за нібыта спробу ўсталяваць супрацоўніцтва з замежнай спецслужбай.

Аднак шпіёнская справа Андрэя Гайдукова, даказанасць яго віны выклікала ў праваабаронцаў сумневы. Ён прызнаны палітычным зняволеным.

Па словах Вольгі Гайдуковай, сустрэча працягвалася 3 сутак, у ёй удзельнічала таксама і яго сятра Марыя:

- Нармальны хлопец, з нармальнай сям’і, і вось такая дзікасць, канешне для яго гэта вялізны стрэс і для нас. Мы сустрэліся, паразмаўлялі, ён малайчына, не змяніўся. Ён сказаў, што ўсё нармальна, каб не хваляваліся. Канешне, ён нас аберагае, ён не ўсё нам будзе гаварыць, распавядаць, як раней: “У мяне ўсё добра, жывы-здаровы, беражыце сябе”. Я паглядзела, што ён нармальна трымаецца, Андрэй застаўся нашым Андрэем, таму я вельмі цешуся. Усім зразумела, што ён не павінен быў сядзець.

Па словах Вольгі Гайдуковай, ужо з 8 жніўня Андрэй мог патрапіць пад умоўна-датэрміновае вызваленне. Аднак у сувязі з тым, што ў той момант ён толькі прыбыў у калонію, то атэстацыю ў яго адносінах не праводзілі, кажа Вольга Гайдукова. Але ўсё ж садзяецца, што сын не згубіў шанцы выйсці на волю раней заканчэння тэрміну пакарання.

Затрымалі Андрэя Гайдукова 8 лістапада 2012 года ў Віцебску. З таго часу ён пад вартай.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео