BE RU EN
rss facebook twitter

Беларуская кінакласіка ажыве на "Лістападзе"

29.10.2013
Беларуская кінакласіка ажыве на "Лістападзе"
У межах кінафэсту адбудзецца прэзентацыя праекту "Тузін.Немаўля".

Тры беларускія нямыя кінафільмы "Прастытутка", "Кастусь Каліноўскі" і "У агні народжаная" будуць паказаныя ў жывым музычным суправаджэнні гурта з Польшчы Ilo&friends, Сяргея Пукста і гурта Re1ikt.

Кожная з трох стужак уяўляе вялікі інтарэс для аматараў кіно. Сацыяльна-побытавая драма "Прастытутка" была знятая ў 1926 годзе і дзеліць разам з фільмам "Лясная быль" статус першага беларускага кінафільма. Праз гісторыі трох жанчын у ёй распавядаецца пра тое, як змагаліся з прастытуцыяй у першыя гады савецкай улады. У цэнтры стужкі "Кастусь Каліноўскі" – асоба кіраўніка паўстання 1863 года. У прэсе таго часу фільм называлі "беларускім баевіком". Фільм "У агні народжаная" быў зняты да 10-годдзя БССР. Ён дае ўнікальную магчымасць паглядзець вачыма савецкіх прапагандыстаў на падзеі 1919-1920 гадоў, калі вялося змаганне за незалежнасць краіны.

Менавіта гэтыя фільмы былі абраныя для праекту "Тузін.Немаўля", у межах якога сучасныя музыканты ствараюць аўтарскую арыгінальную музыку да класічных беларускіх нямых фільмаў, паведамляе прэс-служба кампаніі "Будзьма беларусамі". Беларускамоўны гурт з Польшчы Ilo&friends агучыў фільм "Прастытутка", эксперыментальны кампазітар Сяргей Пукст па-свойму асэнсаваў "Кастуся Каліноўскага", а вядучы пост-мэтал гурт краіны Re1ikt напісаў музыку да «У агні народжаная».

"Цікавасць праекту ў тым, што музыкі не проста суправадзілі фільм адвольнымі гукамі, а прапусцілі гэтыя стужкі праз сябе і нават узялі на сябе смеласць пракаментаваць з дапамогай музыкі тое, што адбываецца на экране. Таму гэты паказ можна разглядаць не як звычайную рэтраспектыву, а новы актуальны арт-праект", - кажа кіраўнік праекту "Тузін.Немаўля" Сяргей Будкін.

Усе тры фільмы прадстаўлены для паказу Дзяржфільмафондам Расіі, а гэта значыць што яны будуць дэманстравацца на кінастужцы такім жа чынам, як і больш чым 80 год таму.

Паказ адбудзецца 3 лістапада ў кінатэатры "Перамога". Пачатак – а 17-й.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео