BE RU EN
rss facebook twitter

Кіраўніцтва Мазырскага НПЗ не заўважыла галадоўку працаўнікоў

25.10.2013
Кіраўніцтва Мазырскага НПЗ не заўважыла галадоўку працаўнікоў
Рабочыя галадалі, каб выразіць пратэст супраць звальненняў актывістаў незалежнага прафсаюза.

Акцыя пратэсту на Мазырскім НПЗ праходзіла з 14 па 19 кастрычніка. Яе распачаў Юрый Швец, старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на заводзе. Першыя тры дні галадоўку падтрымліваў і яго калега Васіль Альхоўскі, але па стане здароўя 16 кастрычніка ён спыніў яе, нагадвапе Еўрарадыё.

Прычынай галадоўкі стала звальненне пяці прафсаюзных актывістаў. На думку Юрыя Швеца, такім чынам кіраўніцтва прадпрыемства прадэманстравала сваю незадаволенасць дзейнасцю незалежнага прафсаюза.

"Тыя працоўныя парушэнні, якія інкрымініруюцца гэтым людзям, у лепшым выпадку мусяць карацца невялікім дэпрэміраваннем. Ажно калі прызнаць, што гэтыя парушэнні былі. Але, як кажа наймальнік, гэта яго права, абіраць меры пакарання", - кажа Юрый Швец.

Са словаў галадоўніка, праблемы ва ўдзельнікаў незалежнага прафсаюза пачаліся ў 2008-га годзе, калі на прадпрыемстве з'явіўся ідэолаг, былы супрацоўнік КДБ. З таго моманту кіраўніцтва прадпрыемства лічыць, што прафсаюзныя актывісты дэстабілізуюць абстаноўку ў калектыве.

"Як выражалася гэтая дэстабілізацыя, я так да сённяшняга дня не магу ў адміністрацыі атрымаць адказ. Якія ўсё ж такі прэтэнзіі ёсць да прафсаюза? Чым прафсаюз перашкаджаў вытворчасці? Якімі дзеяннямі ці бяздзеяннем? Гэтых адказаў мы так і не атрымалі, але з боку кіраўніцтва ў дачыненні нашай арганізацыі прымаліся розныя метады, каб яе ліквідаваць з заводу", - дадае прафсаюзны актывіст.

Юрый Швец дадае, што на 5-дзённую галадоўку кіраўніцтва заводу аніяк не адрэагавала, нават не спрабавала пасля з ім звязацца. Звольненыя рабочыя маюць намер судзіцца з былым працадаўцам. У судзе Мазырскага раёна 22 кастрычніка ўжо прайшло папярэдняе слуханне справы былога трубаўкладчыка НПЗ Уладзіміра Ключнікава.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео