BE RU EN
rss facebook twitter

Два каталіцкія святары сустрэліся ў КДБ

25.10.2013
Два каталіцкія святары сустрэліся ў КДБ
Апостальскі Нунцый у Беларусі наведаў зняволенага ксядза Уладзіслава Лазара.

25 кастрычніка Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці дазволілі сустрэцца з ксяндзом Уладзіславам Лазарам у следчым ізалятары КДБ, дзе ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца арыштаваны святар.

Сустрэча трывала каля гадзіны і адбывалася ў прысутнасці адказнага за следства і прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі, які выконваў абавязкі перакладчыка, паведамляе catholic.by.

Прадстаўнік Папы запэўніў арыштаванага святара ў асабістай блізкасці Папы Францішка і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, які з пільнай увагай суправаджае святара безупыннай малітвай.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар, які выглядае выпрабаваным турэмным зняволеннем, але цвярозым і рашучым, з узрушаннем выразіў падзяку Папу, таксама за ружанец, які перадаў Пантыфік, і сказаў, што арышт, які часам з'яўляецца вялікай пакутай, не перашкодзіў яму жыць глыбокім духоўным досведам. Ён сцвердзіў таксама, што з'яўляецца патрыётам, любіць Беларусь і чакае справядлівага рашэння. Як чалавек веруючы, кс. Уладзіслаў сказаў, што прабачыў тым, хто стаўся прычынай ягоных пакутаў.

Ксёндз Уладзіслаў папрасіў Апостальскага Нунцыя заахвоціць усіх да малітвы за яго і зазначыў, што адчувае блізкасць Каталіцкага Касцёла, сімвалічна прысутнага ў гучанні касцёльных званоў, гукі якога далятаюць да ягонай камеры.

Размова мела нефармальны, братэрскі характар і скончылася супольным пажаданнем, каб следства было завершана як мага хутчэй.

Уладзіслаў Лазар абвінавачваецца паводле п. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Яго крымінальная адказнасць вызначаецца п. 6 арт. 16 КК (садзейнічанне ў злачынстве), што прадугледжвае тэрмін пакарання ад 7 да 15 гадоў. Кс. Лазар ўтрымліваецца ў турме СІЗА КДБ у Мінску. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі, якая адбылося 12 верасня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео