BE RU EN
rss facebook twitter

Выдавецтва “Логвінаў” падала заяву ў Вышэйшы гаспадарчы суд

24.10.2013
Выдавецтва “Логвінаў” падала заяву ў Вышэйшы гаспадарчы суд
Выдавецтва “Логвінаў” 23 кастрычніка накіравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд заяву аб прызнанні несапраўдным загаду Мінінфармацыі аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць.

 Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА “БАЖ” супрацоўнік выдавецтва Павел Касцюкевіч.

Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў акурат месяц таму, 23 верасня. У ім гаварылася, што адпаведнае рашэнне прыняла калегія Мінінфарма 20 верасня, і ў той жа дзень быў падпісаны загад.

Ліцэнзія адклікалася “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Такім парушэннем, на думку Мінінфармацыі, стаў выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 года ("Логвінаў" быў выдаўцом альбома).

У выдавецтве лічаць, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна. 7 кастрычніка уладальнік выдавецтва, Ігар Логвінаў накіраваў у Мінінфармацыі ліст з абгрунтаванем сваёй пазіцыі і просьбай адмяніць загад. Адказу на гэты ліст пакуль няма.

“Паводле гаспадарча-працэсуальнага заканадаўства, выдавецтва магло звярнуцца ў суд на працягу месяца пасля атрымання паведамлення аб скасаванні ліцэнзіі. Такім чынам, акурат 23 кастрычніка быў апошні тэрмін”, – дадаў намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео