BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусі працягваюцца прэвентыўныя затрыманні актывістаў і суды над імі

24.10.2013
У Беларусі працягваюцца прэвентыўныя затрыманні актывістаў і суды над імі
Верагодна, гэта звязана з паседжаннем у Мінску Савета кіраўнікоў МЗС краінаў СНД.

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” з Дзяржынску Аляксандра Тарнагурскага выклікалі позваю для апытання на 10 гадзін раніцы 24 кастрычніка ў мясцовы РАУС. Позву позна ўвечары напярэдадні ўручыў актывісту супрацоўнік міліцыі Сяргей Касцевіч, але прычыны выкліку патлумачыць не мог.

Нагадаем, 23 кастрычніка ля ўласнага пад’езда супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш. Яго даставілі ў суд Маскоўскага раёна Менска, дзе пакаралі арыштам на 5 сутак нібыта за дробнае хуліганства.

Міліцыянты затрымалі таксама актывіста гэтага руху Дзмітрыя Паліенку. Адразу пасля працы ён быў затрыманы на прахадной прадпрыемства і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі. Пазней стала вядома, што Паліенка знаходзіцца ў РУУСе Заводзкага раёна Мінска. На яго складзены пратакол па арт.17.1 (дробнае хуліганства). Суддзя Алена Някрасава пакарала актывіста арыштам на 6 сутак.

Вядома таксама, што міліцыянты "палявалі" таксама і на Аляксандра Палякова, аднак яму ўдалося пазбегнуць затрымання. Невядомыя таксама тэлефанавалі ўчора ўвечары і Паўлу Вінаградаву, правяраючы, ці знаходзіцца ён дома, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

У той жа дзень ў Мінску на працоўным месцы а другой гадзіне дня быў затрыманы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Моўчан. Сёння ў судзе Маскоўскага раёна ён быў пакараны арыштам на 5 сутак па арт. 23.34 КаАП (непадпарадкаванне службовай асобе). Суддзя - Таццяна Мотыль.

Увечары затрыманы таксама актывіст Віталь Васількоў. Як паведаміла Святлана Вінаградава, ён паспеў патэлефанаваць увечары Аляксандру Арцыбашаву і паведаміць што яго затрымліваюць. Сёння стала вядома, што Васількоў быў пакараны арыштам на 5 сутак. Праваабаронцы высвятляюць прычыну пакарання.

Асаблівы цынізм гэтых затрыманняў палягае ў тым, што людзей забіраюць проста з працоўных месцаў, абвінавачваючы пры гэтым у дробным хуліганстве.

Сярод магчымых прычын прэвентыўных затрыманняў праваабаронцы называюць паседжанне Савета кіраўнікоў МЗС краінаў СНД, якое пачне сваю працу ў Менску 24 кастрычніка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео