BE RU EN
rss facebook twitter

ЕС выдзяляе Беларусі 1 мільён еўра

18.10.2013
ЕС выдзяляе Беларусі 1 мільён еўра
Фота Еўрарадыё
Новы праект Еўрасаюза накіраваны на ўдасканаленне беларускага заканадаўства, на правядзенне семінараў для чыноўнікаў і экспертаў ды кансультацыі.

18 кастрычніка ў мінскім Прэзідэнт-гатэлі праходзіць канферэнцыя “Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў галіне прымянення механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства”. Яна адбываецца ў межах сумеснага праекта ЕС і ПРААН — з аднаго боку, ды Міністэрства эканомікі Беларусі — з другога.

Кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора ў размове з Еўрарадыё выказвае спадзяванне, што ў беларускіх уладаў хопіць палітычнай волі на рэалізацыю гэтага “мадэрнізацыйнага” праекту.

Майра Мора: “Я думаю, што прысутнасць міністра (міністра эканомікі Мікалая Снапкова — Еўрарадыё), прысутнасць прадстаўніка прэм’ер-міністра і прысутнасць прадстаўніка прэзідэнцкай адміністрацыі (Кірыл Руды — Еўрарадыё) даволі яскрава сведчыць пра наяўнасць палітычнай волі і зацікаўленасці ў такіх праектах”.
Праект разлічаны на два гады — да траўня 2015 года. За гэты час яго арганізатары абяцаюць, што “Міністэрствы эканамічнага блоку і дзяржаўныя органы стануць вядучымі інстытутамі па прасоўванню дзяржаўна-прыватнага партнёрства, засвояць новыя метады фінансавага праектавання і кіравання рызыкамі ў гэтых праектах”.

А прыватны бізнес і прадпрымальніцкія асацыяцыі “пазнаёмяцца з лепшымі сусветнымі практыкамі ў галіне дзяржаўна-прыватнага партнёрства і патэнцыяле супрацоўніцтва з дзяржавай пры рэалізацыі сумесных праектаў”.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео